Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вадзім Папоў асудзіў пазыцыю ЗША адносна Ірана 14:35, 13/02/2003, Iran.ru
Сьпікер “парлямэнту” Беларусі Вадзім Папоў у час сустрэчы з намесьнікам міністра замежных справаў міністра замежных справаў Ірана па краінах Азіі, Акеаніі і СНД Махсэнам Амінзадэ падкрэсьліў сваю і дэпутатаў “парлямэнту” Беларусі нязгоду з пазыцыяй амэрыканскага прэзыдэнта адносна Іслямскай рэспублікі Іран. У сераду ў час гэтай сустрэчы ён заклікаў ААН іграць галоўную ролю ў рашэньні міжнародных пытаньняў і, у тым ліку, ірацкім пытаньні.
Вадзім Папоў назваў заплянаваны візыт прэзыдэнта Іслямскай Рэспублікі Іран Хатамі ў Менск паваротным пунктам адносна двух краінаў. Ён падкрэсьліў: "Мы з нецярпеньнем чакаем візыту прэзыдэнта Мохамада Хатамі ў Менск."
Махсэн Амінзадэ таксама ў Менску сустрэўся зь міністрам прамысловасьці Беларусі і абмеркаваў зь ім пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва. Міністар эканомікі Беларусі, станоўча расцаніў дамоўленасьці, дасягнутыя ў час працы пятай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, і сказаў:" У мэтах падрыхтоўкі візыту прэзыдэнта Хатамі ў Менск неабходна як мага хутчэй рэалізаваць ужо дасягнутыя пагадненьні".
Амінзадэ даў тлумачэньні адносна пазыцыі Ірана ў ірацкім крызысе, падкрэсьліў неабходнасьць ягонага рашэньня ў рамках законаў і рэзалюцыяў ААН. Ён таксама заклікаў да ліквідацыі перашкодаў, што стаяць на шляху разьвіцьця супрацоўніцтва паміж двума краінамі ў вобласьці эканомікі, гандлю і інвэстыцыяў.
Амінзадэ таксама заявіў аб гатоўнасьці іранскага боку напярэдадні візыту прэзыдэнта Хатамі ў Менск рэалізоўваць мытныя і тарыфныя пагадненьні, мэмарандумы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.