Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейцы ня ўмеюць добра працаваць 11:22, 13/02/2003, Известия
Міністэрства працы Расеі занепакоенае нізкім узроўнем вытворчасьці працы і нізкай кваліфікацыяй працоўнай сілы ў Расеі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве напярэдадні абмеркаваньня ва ўрадзе РФ дзяржаўнай палітыкі па рынку працы. Паводле дадзеных Мінпрацы, колькасьць работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Расеі складае 5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, у той час як у Нямеччыне гэты паказьнік дасягае 56%, у ЗША – 43%.
Зараз, на думку спэцыялістаў міністэрства, у краіне назіраецца празьмерная занятасьць, бо з 1990 па 1998 годы ВУП Расеі скараціўся на 42.5%, а колькасьць занятых скарацілася толькі на 15%. Гэта азначае, што ідзе спад вытворчасьці працы. На дадзены час у Расеі працуе каля 3 млн. нелегальных працоўных мігрантаў, што ў 2 раза болей, чым колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных.
Станоўчым момантам на рынку працы спэцыялісты міністэрства называюць скарачэньне колькасьці людзей, занятых няпоўны працоўны дзень зь ініцыятывы адміністрацыі. Колькасьць гэтых людзей скарацілася з 4.3 да 1.1 млн. чалавек. Скарачаецца таксама колькасьць людзей, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках - з 7.5 млн. да 1.9 млн. чалавек.
У Міністэрстве працы адзначаюць павышэньне ролі службаў занятасьці: у 2000 годзе ў службу занятасьці зьвярнуліся 4.75 млн. чалавек, у 2002 годзе - 5.8 млн. чалавек. Аднак па дапамогу ў службу занятасьці прыйшлі толькі 30% беспрацоўных, у той час як у Заходняй Эўропе па дапамогу ў службы занятасьці зьвяртаюцца 60-70% беспрацоўных. Паводле прагноза Мінпрацы, у бліжэйшыя 2-3 гады ў Расеі будзе расьці колькасьць рабочых месцаў у недзяржаўным сэктары. Рост працоўных месцаў у дзяржаўным сэктары будзе нязначным – каля 200 тыс. месцаў – і дасягне 23.5 млн., паведамляе РІА "Новости".
Мінпрацы будзе рэкамэндаваць ураду пры правядзеньні палітыкі на рынку працы, у прыватнасьці, увесьці страхавы прынцып пры выдачы дапамогі па беспрацоўю, дыфэрэнцыяваць памер дапамогі і тэрміны выплатаў у залежнасьці ад стажу і папярэдняга заробку беспрацоўнага, разьвіваць сыстэму безупыннай прафэсійнай адукацыі, павышаць працоўную мабільнасьць насельніцтва, распрацаваць сыстэму прафэсійных стандартаў, разьвіваць прафэсійную арыентацыю школьнікаў, а таксама прыняць меры для ўрэгуляваньня працоўнай міграцыі.