Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Сталічная тэлевізія» атрымае дзяржаўную падтрымку 10:58, 13/02/2003
Праект Указу Алясандра Лукашэнкі “Аб аказаньні дзяржаўнай падтрымкі закрытаму акцыянэрнаму таварыству “Сталічная тэлевізія” ўхвалены на паседжаньні Прэзыдуюма Савету Міністраў. Яно адбылося 12 лютага ў доме ўрада і прайшло пад старшынствам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.
Зараз ЗАТ “Сталічная тэлевізія” рэалізоўвае праграму тэхнічнай мадэрнізацыі. Аднак абнаўленьне тэхнічнае базы, забесьпяэньне сучасным асталяваньнем немажлівае без прыцягненьня дадатковых крыніцаў фінансавання. У час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з работнікамі ЗАТ, якая адбылася 5 сьнежня леташнега году, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў аказаць падтрымку СТВ, якая дапаможа тэлеканалу разьвівацца і пашыраць зону вяшчаньня.
У адпаведнасьці з праектам дакумэнту плянуецца цягам трох гадоў выдаваць ЗАТ субсыдыі з рэспубліканскага бюджэту ў памеры сумаў выплачаных падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць, якія паступілі ад рэклямнай і прадпрымальніцкай дзейнасьці. Аналягічная падтрымка будзе і зь мясцовага бюджэту. Гэтыя сумы павінны быць выкарыстоўвацца толькі на стварэньне і разьвіцьцё вытворчай базы “Сталічнай тэлевізіі”.
Праект указу накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы.