Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паміж Velcom і БелСел адноўлены трафік
11:28, 13/02/2003, АФН

Прэсс-служба кампаніі “БелСел” паведамляе, што трафік паміж сеткай СП ААТ “МЛС” (гандлёвыя маркі Privet і Velcom) і ААТ СП “БелСел” адноўлены ў поўным аб’ёме. Кампанія “БелСел” выказвае падзяку Міністэрству сувязі РБ за актыўны ўдзел і садзеяньне ў вырашэньні дадзенага канфлікта, а таксама выказвае задаволенасьць, што цягам тыдня СП ААТ “МЛС” ліквідавала ўсе перашкоды па праходжаньні выклікаў.

Прэсавая служба кампаніі “БелСел” нагадвае, шо пропуск трафіка для часткі абанэнтаў сеткі кампаніі “БелСел” быў блякаваны з боку СП ААТ “МЛС” 5 лютага 2003 году, напярэдадні камэрцыйнага запуска кампаніяй “БелСел” сыстэмы сотавай сувязі новага стандарту cdma2000.

Кампанія “БелСел” яшчэ раз адзначае неадпаведнасьць заканадаўству дзеяньняў, прынятых СП ААТ “МЛС”, а таксама, па-ранейшаму трымаецца пазыцыі аб неабходнасьці зьніжэньня тарыфаў па ўзаемаразьліках паміж апэратарамі мабільнай сувязі.

Камэнтуючы падзеі мінулага тыдня, генэральны дырэктар кампаніі “БелСел” Арцём Оранж адзначыў: “Мы выказваем надзею, што такі прэцэдэнт з боку кампаніі апэратара сотавай сувязі на гэты раз будзе апошняй праяваю дзеяньняў такога кшталту, якія парушаюць правы абанэнтаў, і ня стане традыцыяй пры зьяўленьні новых і мадэрнізацыі сыстэмаў мабільнай сувязі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: