Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Візыт прэзыдэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Саеда Махамада Хатамі ў Менск адбудзецца к лету сёлетняга году. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра замежных справаў Ірана Махсэн Амінзадэ, які прыбыў у беларускую сталіцу для ўдзелу ў беларуска-іранскіх міжмідаўскіх кансультацыях. Паводле ягоных словаў, гэтае пытаньне абмяркоўвалася ў час перамоваў дэлегацыі МЗС Ірана з першым намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Васілём Пугачовым.
Як падкрэсліў Махсэн Амінзадэ, Прэзыдэнт Ісламскай Рэспублікі Іран Саед Махамад Хатамі “асабіста вельмі зацікаўлены ў тым, каб у бліжэйшы час наведаць Беларусь”. На думку намесьніка міністра замежнапалітычнага ведамства Ірана, для правядзеньня такога візыту няма ніякіх перашкодаў.