Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь ацэньвае ўрон ад Чарнобыльскай аварыі ў 235 мільярдаў рублёў 11:08, 14/02/2003
Урон, нанесены Беларусі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, складае 235 млрд. рублёў. Пра гэта заявіў у чацьвер на міжнародным навуковым форуме па Чарнобылі старшыня Камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры Савміне Беларусі Ўладзімер Цалко.
Ён адзначыў, што радыёактыўнаму забруджваньню падверглася каля 20% агульнай плошчы сельскагаспадарчых палеткаў Беларусі, а таксама прыкладна чвэрць ляснога фонду рэспублікі, паведаміла “Интерфаксу” прэс-сакартар камітэту Тацяна Храпіна.
Зараз у Беларусі каля 2800 населеных пунктаў знаходзіцца на забруджанай цэзіям тэрыторыі. У.Цалко падкрэсьліў, што якасьць прадуктаў харчаваньня асабістых гаспадарак выклікае сур’ёзную закляпочанасьць.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 году.