Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Пры правядзеньні кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы ўлады праігнаравалі ўсе ўмовы АБСЭ. Яны не пайшлі на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства і не спынілі перасьлед палітычных апанэнтаў і свабоднай прэсы, а наадварот узмацнілі гэты ціск. Замест стварэньня атмасфэры даверу ў краіне, яны насаджаюць атмасфэру страха. Таму выбары ня могуць прызнавацца свабоднымі і справядлівымі”, -- заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі.
Садружнасьць Незалежных дзяржаваў, якая ўжо даўно ўспрымаецца як палітычна мёртвая структура, падобна што рэаніміруецца. Ініцыятыва сыходзіць ад прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, які разгарнуў у апошнія некалькі дзён надзвычай актыўную дзейнсьць. Кіраўнік расейскае дзяржавы ініцыяваў незаплянаваную сустрэчу з прэзыдэнтамі пяці краінаў СНД ў Маскве 23 лютага. Экспэрты губляюцца ў здагадках, навошта спатрэбілася расейскаму прэзыдэнту ладзіць такі "паўзучы саміт" СНД, бо з моманту апошняй сустрэчы прэзыдэнтаў у Кіеве не прайшло і месяца.
18 лютага ў Смаленску прайшла сустрэча дэлегацыяў Фэдэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі і Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Абмяркоўваліся пытаньні двухбаковых адносінаў, дзейная дамова аб супрацоўніцтве, пытаньні працы Каардынацыйнай рады ФНПР-ФПБ, памежнага і міжгаліновага супрацоўніцтва, сяброўства ў міжнародных прафсаюзных арганізацыях, узаемаадносінаў зь Міжнароднай арганізацыяй працы.
На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Вене сёньня адбылося галасаваньне па пытаньні статусу “нацыянальнага сходу" Беларусі. Як паведаміла прэсавая служба АГП, 18 дэлегацыяў выказаліся за перанос разгляду гэтага пытаньня на наступную сэсію, 5 -- устырмаліся, 20 – прагаласавалі за легітымізацыю. “Нацыянальны сход” Парлямэнцкая асамблея АБСЭ не прызнавала легітымным заканадаўчым органам з моманту яго фармаваньня пасьля незаконнага рэфэрэндуму 1996 году.
Паводле фактаў парушэньняў у часе падрыхтоўкі выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў Маладэчанскае аддзяленьне РАТ “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” зьвярнулася ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, Менскую абласную выбарчую камісію, а таксама ў Маладэчанскую міжраённую пракуратуру.
У Беларусі не засталося практычна ніводнай дзяржустановы, службовыя асобы якой былі б абранымі, а не прызначанымі. Расьце неабмежаваная ўлада чыноўнікаў зь невялікімі заробкамі. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, такая выснова гучыць у чарговым дакладзе Беларускага Гэльсынскага камітэту ў Міжнародную Гэльсынскую фэдэрацыю па правох чалавека.
У рамках распрацоўкі новага закону аб барацьбе з карупцыяй Аляксандар Лукашэнка намерваецца правесьці своеасаблівую “проверку на вшивость” сілавога апарату краіны. Як стала вядома “БДГ”, у пятніцу ў МУС, КДБ, КДК і ў іншыя сілавы і кантрольныя структуры паступілі блянкі ананімнага апытаньня і суправаджальныя тлумачальныя дакумэнты да іх.
Большасьць краінаў сьвету ў сувязі з пагрозаю ваеннай апэрацыі ЗША супраць Ірака пачалі эвакуацыю сваіх грамадзянаў з гэтай дзяржавы. Гэта робяць і краіны-суседзі Беларусі: Украіна пакінула ў сваёй амбасадзе толькі аднаго чалавека. Зьехала з Ірака і першая група сем’яў расейскіх дыпляматаў. А Беларусь пакуль не зьбіраецца адклікаць з Багдаду ні дыпляматаў, ні тых, хто працуе па кантрактах, -- паведамілі Радыё Свабода ў МЗС Беларусі. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што размовы аб эвакуацыі несвоечасовыя, пагроза амэрыканскіх бамбардзіровак перабольшаная. На думку незалежных палітолягаў, такім чынам беларускае кіраўніцтва ў чарговы раз дэманструе сьвету салідарнасьць з рэжымам Садама Гусэйна.
Беларусь рассчитывает продать 2% своих акций в капитале совместного с российским оператором мобильной связи МТС предприятия его российскому участнику. Уже создана правительственная комиссия по оценке стоимости пакета.
У дзьвюх аднатыповых кватэрах на два пакоя з кухняй на пяць “квадратаў” у адным панэльным пяціпавярховым доме 70-ых гадоў ў рабочым мікрараёне Менску жывуць дзьве сям’і. Вельмі падобныя па складу – тата, мама і двое дзяцей-падлеткаў. Але Варанцовы ў студзені заплацілі 58,5 тысячаў рублёў камунальных плат, а Пятроўскія – 43.150 рублёў. “Але адкуль такая розьніца?”, -- зацікавілася карэспандэнт “СБ”.
Вызваленыя ад пасадаў кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў, якія не забясьпечылі выплату заробку. Па-ранейшаму самая высокая запазычанасьць па заробку ў арганізацыях Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, а таксама Міністэрства прамысловасьці. Паводле інфармацыі Мінпрацы, за неаднаразовы зрыў выплаты заробку вызваленыя ад сваіх пасадаў дырэктары ААТ “Завод жалезабетонных канструкцыяў” у Віцебску, кіраўнік “Барысаўскага крыштальнага заводу”, “Менскага парцалінавага заводу”.
Нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі і Іраку сёньня падпішуць пагадненьне аб супрацоўніцтве. Як паведамілі “Медиафакту” ў НАК Беларусі, пагадненьне прадугледжвае арганізацыю сумесных трэніровачных збораў беларускіх і ірацкіх спартоўцаў, абмен трэнерамі, спартовымі дактарамі, экспэртамі, навуковымі кадрамі. Аналягічныя пагадненьні заключаныя з алімпійскімі камітэтамі Італіі і Літвы, рыхтуюцца для падпісаньня пагадненьні з Малодовай, Азэрбайджанам, Лібіяй і Лібанам.
Скачок коштаў на камунальныя паслугі ад 20 сьнежня зьбянтэжыў – як хутка і як шмат! Вось-вось абмеркавалі гэты факт, расплаціліся – і новае падаражэньне. І ніхто ўжо ня згадвае, што ў пачатку 2002-га, калі пэрспэктыва падвышэньня тарыфаў толькі абмяркоўвалася, дзяржаўныя чыноўнікі асабліва падкрэсьлівалі, што кошт камунальных паслуг будзе расьці толькі ў выпадку падвышэньня рэальных даходаў насельніцтва.
Да 1 сакавіка вясковыя арганізацыі краіны абавязаныя пагасіць запазычанасьць па заробнай плаце за сьнежань мінулага году, якая складае 8,8 мільярды рублёў. Паводле дадзеных Мінсельгасхарчу, самую высокую запазычанасьць па заробнай плаце сярод сельскіх рэгіёнаў маюць гаспадаркі Гарадзеншчыны -- 2,7 мільярды рублёў. Затым ідуць прадпрыемствы Віцебшчыны, якім неабходна сплаціць 2,1 мільярды рублёў. У гаспадарках Гомельшчыны і Магілёўшчыны запазычылі людзям адпаведна 600 і 200 мільёнаў рублёў. Прадпрыемствам рэспубліканскае формы ўласнасьці неабходна выплаціць сваім работнікам 200 мільёнаў рублёў.
Таваразварот Беларусі з Расеяй павялічыўся ў 2002 годзе на 6,3 адсоткі і дасягнуў 9,896 мільярды даляраў. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт РФ напярэдадні візыту ў Расею 22-23 лютага Аляксандра Лукашэнкі. Беларусь зьяўляецца другім (пасьля Нямеччыны) партнэрам Расеі па аб’ёме таваразвароту.
Паводле дадзеных Мінгандлю, на 1 лютага сёлетняга году ў Беларусі таварныя запасы ў гандлёвых арганізацыях значна павялічыліся і забясьпечваюць 42 дні гандлю. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік кіраваньня гандлям і разьвіцьця рынкавых адносінаў міністэрства Валянціна Дудаль, толькі за студзень запасы тавараў павялічыліся на 7 дзён. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, зьніжэньнем іх рэалізацыі.
Можа, хто-небудзь патлумачыць мне: чаму ў дзяржаўны бюджэт я мушу плаціць з кожным днём усё больш грошай, заробленых уласнай працай? Часам працай не па сілах. Так я сплю чатыры гадзіны ў суткі і падрабляю дзе толькі магчыма. Рэгулярна сплочваюць падаткі прадпрыемствы, на якіх я працую і тысячы такіх самых “трудоголиков”. Штогод год я падаю дэклярацыю аб сукупным гадавым даходзе і даплочваю ў бюджэт энную суму.