Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паўзучы саміт СНД
16:13, 20/02/2003, Тацяна Рублёва, Алена Байкова, “Независимая газета”

Садружнасьць Незалежных дзяржаваў, якая ўжо даўно ўспрымаецца як палітычна мёртвая структура, падобна што рэаніміруецца. Ініцыятыва сыходзіць ад прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, які разгарнуў у апошнія некалькі дзён надзвычай актыўную дзейнсьць. Кіраўнік расейскае дзяржавы ініцыяваў незаплянаваную сустрэчу з прэзыдэнтамі пяці краінаў СНД ў Маскве 23 лютага. Экспэрты губляюцца ў здагадках, навошта спатрэбілася расейскаму прэзыдэнту ладзіць такі "паўзучы саміт" СНД, бо з моманту апошняй сустрэчы прэзыдэнтаў у Кіеве не прайшло і месяца.

У панядзелак Уладзімер Пуцін патэлефанаваў сваім калегам Леаніду Кучму і Аляксандру Лукашэнку і тэрмінова запрасіў іх у Маскву. Афіцыйная вэрсія незаплянаванай сустрэчы настолькі выкшталцоная, наколькі і непраўдападобная: прэзыдэнты вырашылі разам адзначыць дзень абаронцы Айчыны. У аўторак Пуцін настойліва папрасіў прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Маскве, адкласьці прызначаны на сераду ад’езд, і Назарбаеў адмяніў свае пляны і застаўся ў Маскве да 23 лютага. Паводле дадзеных з кампэтэнтных крыніцаў, да лідэраў Украіны, Беларусі, Расеі і Казахстану ў дзень абаронцы Айчыны зьбіраецца далучыцца і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў.

З грузінскім калегам Эдуардам Шэварнадзэ расейскі прэзыдэнт дамовіўся сустрэцца ў Маскве ў пачатку сакавіка. З Гейдарам Аліевым у яго адбылася размова па тэлефоне ў аўторак. Пра што ішла размова, невядома, але вынікам стаў незаплянаваны візыт у Баку сакратара расейскай Рады бясьпекі Ўладзімера Рушайлы.

Хуткасьць сустрэчы прэзыдэнтаў краінаў СНД і заслона таемнасьці вакол яе сьведчыць пра тое, што Ўладзімер Пуцін плянуе абмеркаваць з калегамі па Садружнасьці справы неадкладныя і надзвычай важныя. Прычым такія, неабходнасьць у абмеркаваньні якіх узьнікла ўжо пасьля студзеньскага саміту. На думку экспэртаў “НГ”, гэтая палярызацыя эўрапейскага стаўленьня да ірацкай праблемы. Больш верагодна, што Ўладзімер Пуцін плянуе заклікаць прэзыдэнтаў краінаў Садружнасьці падтрымаць расейскую пазыцыю па ірацкім пытаньні. Бо менавіта агульны праціўнік можа стаць лепшым фактарам для аб’яднаньня, чым і зьбіраецца скарыстацца расейскі прэзыдэнт для ўмацаваньня расейскага ўплыву ў СНД.

Андрэй Саньнікаў, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі
Сустрэча прэзыдэнтаў магчыма зьвязаная з сытуацыяй вакол Іраку. Востры міжнародны канфлікт у любым выпадку патрабуе кансультацыяў дзяржаваў-суседзяў. Аднак размова тут не ідзе пра роўных партнэраў. Расея непасрэдна ўцягнутая ў рашэньне крызысу, а Беларусь “засьвяцілася” ў гэтай сытуацыі ў іншай ролі. Апошнім часам заходняя прэса дастаткова шмат пісала пра сувязі беларускага і ірацкага рэжыму ў ваеннай сфэры. Сытуацыя вакол Іраку небясьпечная, вось-вось пачнецца сілавая апэрацыя, якая сярод іншага можа выявіць непажаданыя для Расеі доказы сувязяў Менску з рэжымам Садама.

Аляксей Малашанка, сябра навуковай рады маскоўскага Цэнтру Карнэгі
Вымалёўваецца пэўная карціна – РФ “рэсьцьвярджаецца” як нефармальны лідэр СНД. Былая метраполія вяртаецца туды, адкуль сышла, прычым не на імпэрскіх прынцыпах, а на аснове квазіраўнапраўнага супрацоўніцтва. Пры гэтым лідэрства застанецца за Расеяй, бо РФ -- усё ж такі самая вялікая і разьвітая дзяржава ў Садружнасьці. Гэта пакуль што тэндэнцыя, але тэндэнцыя вельмі цікавая.

Барыс Макаранка, намесьнік генэральнага дырэктара Цэнтру палітычных тэхналёгіяў
Мэта сустрэчаў – надаць дынамікі ў СНД, зрабіць кантакты лідэраў гэтых краінаў больш рэгулярнымі. Адначасова трэба адзначыць, што пры гэтым сьвядома ці несьвядома ўмацоўваецца роля лідэра СНД – Расеі. Менавіта РФ правакуе актыўнасьць. Натуральна, у часе гэтых сустрэчаў ірацкая тэма ня можа не абмяркоўвацца. Але я ня думаю, што ад сустрэчы Пуціна з Назарбаевым штосьці зьменіцца ў самой апэрацыі. Вядома, ёсьць канкрэтныя пытаньні, занепакоенасьць Казахстану, але нельга праводзіць паралель паміж гэтымі кантактамі і кантактамі Пуціна з кіраўнікамі эўрапейскіх дзяржаваў.

Дзьмітры Арэшкін, кіраўнік аналітычнай групы “Меркатор” Інстытута геаграфіі РАН
Галоўнае, што зараз хвалюе Маскву, гэта сытуацыя транзыту нафты і газу ў Эўропу на тле ірацкай вайны. Падзеі ў Іраку набываюць дынаміку, і ў сувязі з гэтым патрабуецца нейкая каардынаваная палітыка краінаў СНД. Бо праз Украіну і Беларусь нафта транспартуецца, у Казахстане -- здабываецца і г.д. Трэба ўзгадняць, выгандлёўваць пэўныя ўмовы. З іншага боку, мае месца пасьлядоўная і дастаткова ўмелая дзейнасьць спэцслужбаў, якія “обжимают” фінансавыя і палітычныя крыніцы падтрымкі чачэнскіх сэпаратыстаў. Адзін за другім каналы баевікоў перакрываюцца, ізалююцца асноўныя лідэры за мяжой і фонды, якія перакідвалі грошы, перакрываюцца транспартныя артэрыі. Зараз тое самае трэба ў больш жорсткай форме рэалізоўваць на тэрыторыі СНД, бо зразумела, што праз Грузію, Азэрбайджан, Украіну, Казахстан ішло падмацаваньне чачэнскіх баевікоў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: