Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алімпійскія камітэты Беларусі і Іраку будуць супрацоўнічаць 11:00, 20/02/2003
Нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі і Іраку сёньня падпішуць пагадненьне аб супрацоўніцтве. Як паведамілі “Медиафакту” ў НАК Беларусі, пагадненьне прадугледжвае арганізацыю сумесных трэніровачных збораў беларускіх і ірацкіх спартоўцаў, абмен трэнерамі, спартовымі дактарамі, экспэртамі, навуковымі кадрамі. Аналягічныя пагадненьні заключаныя з алімпійскімі камітэтамі Італіі і Літвы, рыхтуюцца для падпісаньня пагадненьні з Малодовай, Азэрбайджанам, Лібіяй і Лібанам.