Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандар Дабравольскі: Гэтыя выбары – недэмакратычныя
16:25, 20/02/2003

“Пры правядзеньні кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы ўлады праігнаравалі ўсе ўмовы АБСЭ. Яны не пайшлі на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства і не спынілі перасьлед палітычных апанэнтаў і свабоднай прэсы, а наадварот узмацнілі гэты ціск. Замест стварэньня атмасфэры даверу ў краіне, яны насаджаюць атмасфэру страха. Таму выбары ня могуць прызнавацца свабоднымі і справядлівымі”, -- заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі.

--Вы каардынуеце кампанію Аб’яднанай грамадзянскай партыі па выбарах у мясцовыя Саветы. Зь якімі праблемамі сутыкаюцца кандыдаты ад вашай партыі ў час гэтай кампаніі.

--Самая вялікая праблема -- гэта ціск выканкамаў на людзей у правінцыі з патрабаваньнем не вылучацца ці здымаць свае кандыдатуры. Некалькі сотняў чалавек з нашай партыі адмовіліся ад вылучэньня праз нейкі ціск, бо яны жывуць у невялікіх мястэчках і нідзе ня здолеюць знайсьці працы, калі іх звольняць. Акрамя гэтага, ёсьць шмат праблемаў у сувязі з тым, што існуе так званы “сьпіс пераможцаў” і ўлады імкнуцца нашкодзіць усім, хто не ўваходзіць у гэты сьпіс.

-- Як праходзіць агітацыя кандыдатаў ад АГП?

-- Праводзяцца сустрэчы з выбарцамі, пікеты, абход кватэраў. І агульнае ўражаньне такое – людзі нашы вельмі прагнуць пераменаў, але стаміліся верыць, што яны могуць адбыцца. Я таксама абходзіў кватэры за некаторых нашых кандыдатаў, і атрымаў вялікі станоўчы зарад, бо ў цэлым нашыя людзі вельмі добрыя, шкада толькі запужаныя, і яны з павагаю ставяцца да кожнага, хто ставіцца паважліва да іх. Аднак даводзіцца сутыкацца з шматлікімі перашкодамі. Бо нашыя кандыдаты не ўваходзяць у “сьпіс пераможцаў”. Напрыклад, праводзяцца ў школах бацькоўскія сходы, куды запрашаюць кандыдатаў ад улады і куды не пускаюць іншых кандыдатаў, часта ўлады перашкаджаюць правядзеньню сустрэчаў з выбарцамі, ці спрабуюць зьняць кандыдатаў за незразумела якія парушэньні. Аднак, я мяркую, што рэальна супрацьпаставіць штосьці нашай працы з выбарцамі ўлады ня могуць. У іх ёсьць толькі адзін механізм прасоўваньня “сваіх” кандыдатаў – сфальсыфікаваць вынікі выбараў.

-- Сыходзячы з гэтага, ці можна лічыць гэтыя выбары свабоднымі?

Безумоўна, не. А шкада, усе ўмовы, сфармуляваныя АБСЭ, улады праігнаравалі. Яны не пайшлі на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства, яны не спынілі перасьлед палітычных апанэнтаў і свабоднай прэсы, а наадварот узмацнілі гэты перасьлед. Замест стварэньня атмасфэры даверу ў краіне, яны насаджаюць атмасфэру страха. Таму выбары ня могуць прызнавацца свабоднымі і справядлівымі. Аднак нашай галоўнай мэтай гэтай выбарчай кампаніі паразмаўляць зь людзьмі, каб распавесьці ім праўду, каб атрымаць іх падтрымку.

-- Некаторыя партыйныя лідэры кажуць, што Народны Марш “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе ў Менску 12 сакавіка, можа зашкодзіць іх перадвыбарчай кампаніі. Вашая партыя падтрымала Народны Марш і прымае актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Вы лічыце, што гэта сумяшчальна і Народны Марш не замінае вашай перадвыбарчай дзейнасьці?

-- Мяркую, што праблемы, якія ўздымаюць людзі на сустрэчах з кандыдатамі, праблемы пра якія кажуць кандыдаты ў сваіх перадвыбарчых праграмах, гэта такія самыя праблемы, рашэньня якіх патрабуюць арганізатары Народнага Маршу “За лепшае жыцьцё!.” Мы ўсе жадаем, каб заробку ці пэнсі хапала ня толькі на тое, каб плаціць за кватэру, але і на тое, каб нармальна харчавацца і карміць дзяцей. Мы ўсе жадаем, каб улада думала пра праблемы людзей, а ня толькі пра свой дабрабыт. І чалавек, які зьвяртаецца ў органы ўлады, годны павагі, а не ганьбы. Таму ніякіх супярэчнасьцяў паміж маршам і выбарчай кампаніяй няма. Наадварот абодва гэтыя мерапрыемствы могуць узмацніць адзін аднога і пасадзейнічаюць пераўтварэньням у краіне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: