Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У гандлёвых арганізацыях значна павялічыліся таварныя запасы 10:54, 20/02/2003
Паводле дадзеных Мінгандлю, на 1 лютага сёлетняга году ў Беларусі таварныя запасы ў гандлёвых арганізацыях значна павялічыліся і забясьпечваюць 42 дні гандлю. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік кіраваньня гандлям і разьвіцьця рынкавых адносінаў міністэрства Валянціна Дудаль, толькі за студзень запасы тавараў павялічыліся на 7 дзён. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, зьніжэньнем іх рэалізацыі.
У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году ў гандлёвый сетцы рэспублікі таварныя запасы цэльнамалочнай прадукцыі павялічыліся на 30 адсоткаў, калбасных вырабаў і маянэзнай прадукцыі – на 25, маргарынавай – на 17, алею, мяса і птушкі – на 12 адсоткаў. Сярод нехарчовых тавараў найбольшы паказьнік росту запасаў – па тэлевізарах. Ён складае ў параўнаньні з 1 лютага 2002 году 86 адсоткаў. Зьнізілася таксама рэалізацыя лядоўняў, пральных машынаў, адзеньня і бялізны, трыкатажных і панчошна-шкарпэтачных вырабаў, скуранога абутку.