Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пададзеная заяўка на правядзеньне Народнага Маршу “За лепшае жыцьцё!” 11:29, 21/02/2003
Заяўку на правядзеньне 12 сакавіка Народнага Маршу “За лепшае жыцьцё!” падалі ўчора ў Менгарвыканкам Людміла Гразнова, Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Кобец. Мэта акцыі – выказваньне пратэсту некампэтэнтнай палітыцы структураў улады, адказных за рэзкі спад узроўню жыцьця беларускіх грамадзянаў, і прыцягненьне ўвагі да праблемаў непамернага ўзьняцьця камунальных плацяжоў, рэальнага зьніжэньня заробнае платы, пэнсіяў, стыпендыяў, парушэньня правоў чалавека, пагаршэньня ўмоваў прадпрымальніцкай дзейнасьці ў Беларусі. Збор удзельнікаў – у сераду, 12 сакавіка, а 18.00, плошча Якуба Коласа.
Заявіцелі вызначылі маршрут дэманстрацыі да месца правядзеньня мітынга: плошча Якуба Коласа -- праспэкт Францыска Скарыны – плошча Незалежнасьці – вуліца Савецкая – вуліца Мясьнікова – вуліца Няміга – вуліца Багдановіча – парк Дружбы народаў. Рух плянуецца ажыцьцяўляць па праежджай частцы згаданага праспэкту і вуліц, з захаваньнем вольнымі двух палос для руху транспарту.
Народны Марш пройдзе пад лёзунгамі “Хопіць абіраць людзей!”, “Панізіць квартплату і камуналку!”, “Падвысіць заробкі, пэнсіі, стыпэндыі!”, “Чым карміць дзяцей?”, “Спыніць ціск на прадпрымальнікаў!”, “Ён павінен сысьці!”.