Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя Нямеччыны актыўна падтрымала вяртаньне “палаткі” ў ПА АБСЭ 10:51, 21/02/2003
Актыўна падтрымала легітымізацыю “нацыянальнага сходу” дэлегацыя Нямеччыны. Кіраўнік рабочай групы па Беларусі Ута Цапф заявіла: “У мяне ёсьць уласная думка. Паводле юрыдычных і палітычных перакананьнях я – за прадстаўніцтва "нацыянальнага сходу" ў ПА АБСЭ. Наш падыход – не санкцыі, а пазытыўны дыялёг. Іх трэба ўключыць і крытычна сачыць за разьвіцьцём сытуацыі. Трэба, каб яны былі ўнутры нас, а не звонку”, -- цытуе прэс-служба АГП.