Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ганчар і Красоўская патрабуюць перадаць справу аб зьнікненьні іх мужоў у КДБ
14:55, 21/02/2003

Зінаіда Ганчар і Ірына Красоўская патрабуюць аднавіць расьсьледваньне, але ўжо не сіламі пракуратуры. Яны просяць перадаць гэтую справу з пракуратуры Менску ў КДБ Беларусі. Жонкі зьніклых апазыцыянэраў зьвярнуліся з скаргаю ў пракуратуру Менску, дзе больш за тры гады расьследвалася, а нядаўна была прыпыненая справа Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Яны канчаткова расчараваліся ў здольнасьцях і магчымасьцях сьледчых з пракуратуры, у тым ліку сьледчага Ўладзімера Чумачэнкі, які кіраваў сьледзтвам апошнія два гады. Ірына Красоўская згадвае, што Ўладзімер Чумачэнка за гэты час не задаволіў ніводнага з хадайніцтваў, якія яна падавала разам зь Зінаідай Ганчар як пацярпелая.

“Сьледчы Чумачэнка — чалавек даволі несвабодны ў сваіх дзеяньнях, і таму на ўсе хадайніцтвы, якія мы яму падавалі, быў дадзены адмоўны адказ. Я лічу, гэта зроблена не таму, што яны ня могуць нешта зрабіць, а таму што баяцца. Бо калі б задаволілі нашыя хадайніцтвы і пачалі сапраўднае расьсьледаваньне, то ўжо было бы нейкае рашэньне, якое б паказала, што на самой справе адбылося”, - заявіла Красоўская ў інтэрвію Радыё Свабода.

У сваёй скарзе Ірына Красоўская і Зінаіда Ганчар згадваюць, што патрабавалі ад сьледзтва дапытаць усіх асобаў, датычных да справы і да яе расьсьледаваньня. Найперш гэта дзейны генэральны пракурор Віктар Шэйман, ягоны папярэднік Алег Бажэлка ды былы старшыня КГБ Уладзімер Мацкевіч. На думку жонак зьніклых, гэтыя асобы ведаюць, але ўтойваюць праўду пра зьнікненьні, а сьледзтва імі нават не пацікавілася.

Таксама ў скарзе зьвяртаецца ўвага на тое, што сьледзтва ня высьветліла, чаму хлусяць некаторыя высокія міліцыянты альбо чаму іхныя паказаньні супярэчаць адно аднаму. Гаворка пра былога намесьніка міністра ўнутраных справаў Чванкіна, міліцыянтаў Лапаціка, Дзіка, Мурашку ды іншых.

Недахопы сьледзтва Зінаіда Ганчар і Ірына Красоўская тлумачаць тым, што ўзначальвае пракуратуру чалавек, які, паводле іх меркаваньня, мусіць разглядацца як адзін з падазраваных. Гэта Віктар Шэйман. І таму, на думку жонак зьніклых апазыцыянэраў, расьсьледаваньне варта перадаць з пракуратуры ў КДБ.

На яшчэ адзін істотны аргумэнт на карысьць гэтага ўказвае намесьнік старшыні Беларускага Гельсынскага камітэту Гары Паганяйла, які аказвае юрыдычную дапамогу Зінаідзе Ганчар і Ірыне Красоўскай.

“Складваецца цяжкая карціна. Учыненае злачынства супраць чалавека, маецца на ўвазе Ганчар, які раней займаў высокую пасаду. Яго ліквідавалі ў сувязі зь ягонай палітычнай дзейнасьцю, а гэта ўжо не звычайнае злачынства, а тэрарызм, якім паводле закону займаецца КГБ”, - мяркуе адвакат.

Гары Паганяйла лічыць, што справу пра зьнікненьне Ганчара і Красоўскага трэба перакваліфікаваць з артыкулу пра звычайнае забойства на артыкул 128 Крымінальнага кодэксу — “злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва”. Пакараньне паводле гэтага артыкулу таксама больш сур’ёзнае — да пажыцьцёвага зьняволеньня альбо сьмяротнай кары.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: