Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнт парлямэнту Аўстрыі расчараваны 13:39, 21/02/2003, Прэс-служба АГП
Кіраўнік аўстрыйскага парлямэнту Андрэас Коль сустрэўся з Анатолем Лябедзькам і Яраславам Раманчуком. Прэзыдэнт Нацыянальнай Рады Аўстрыі заявіў, што ён расчараваны рашэньнем ПА АБСЭ даць месца ў Асамблеі парлямэнту, які ня быў абраны ў адпаведнасьці з прынцыпамі АБСЭ і які не праводзіць дэмакратычную палітыку. “Дэмакратычныя сілы Беларусі заўсёды могуць разьлічваць на палітычную і маральную падтрымку аўстрыйскага парлямэнту”, -- адзначыў А.Коль.