Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксей Марачкін: Народны Марш – гэта актывізацыя людзей
14:57, 21/02/2003

Вядомы беларускі мастак, намесьнік старшыні творчай суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін заявіў пра сваю падтрымку Народнага Маршу “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе ў Беларусі 12 сакавіка. “Мяркую, што сацыяльна-эканамічнае становішча нашай дзяржавы тычыцца сёньня кожнага чалавека, у тым ліку і людзей творчых прафэсіяў. Я ведаю, што мае калегі, выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў, маюць мізэрны аклад. Таму я заклікаю ўсіх падтрымаць Народны Марш пад лёзунгам “За лепшае жыцьцё!” – заявіў Аляксей Марачкін у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі.

Аляксей_Марачкін
-- Вы падтрымалі ідэю Народнага Маршу, які пройдзе пад сацыяльна-эканамічнымі лёзунгамі. Але Вы – мастак, а звычайна лічыцца, што людзі гэтай прафэсіі не занадта цікавяцца рэчаіснасьцю, а жывуць у нейкім сваім, ідэальным сьвеце...

-- Я думаю, што сацыяльна-эканамічнае становішча нашай дзяржавы тычыцца сёньня кожнага чалавека, у тым ліку і людзей творчых прафэсіяў. Бо калі мастак можа пісаць і піша карціны, то ён жадае іх рэалізаваць, каб чалавек заўсёды мог набыць іх, а калі ў гэтага чалавека не хапае грошай, каб набыць хлеба і бутэльку малака, то пра якія карціны можа ісьці размова? Я ведаю, што мае калегі, выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацваў, маюць мізэрны аклад. Таму я заклікаю ўсіх падтрымаць Народны Марш пад лёзунгам “За лепшае жыцьцё!”.

-- Некаторыя лічаць, што Народны Марш можа зашкодзіць сьвяткаваньню 85-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці існуе такая праблема?

-- Мяркую, што гэта выдумка дасужых людзей, якія бачаць не Беларусь у сабе, а сябе ў Беларусі. Таму ніякі марш ня можа зашкодзіць юбілею БНР. Наадварот, гэта дапаможа расштурхаць людзей.

-- Над чым вы сёньня працуеце як мастак?
-- 25 лютага адкрываю невялікую выставу ў Галерэі мастацтваў – “ART – раскоп-2”. Я вырашыў раскапаць залежы сваіх прац – ад карцін амаль 30-гадовай даўніны да твораў, створаных сёньня. Сёньня камэрцыйнае мастацтва настолькі хутка ідзе наперад, што творы трыццацігадовай даўніны ўспрымаюцца як антыкварыят, як мастацтва мінулага стагодзьдзя. На выставе я прэзэнтую ў асноўным натурныя працы, партрэты, пэйзажы – карціны, у якіх адсутнічае камэрцыйны бляск.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: