Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Ірака пацьвердзіў, што Удэй Гусэйн у сакавіку наведае Беларусь 14:49, 21/02/2003
Прадстаўнік МЗС Ірака ў пятніцу афіцыйна пацьвердзіў, што старэйшы сын прэзыдэнта Ірака Удэй Садам Гусэйн наведае Беларусь у сакавіку сёлетняга году. Удэй, старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту сваёй кріаны, будзе прысутнічаць на міжнародным турніры па барацьбе ў Менску. Паездка Удэя ў Беларусь стане яго першым афіцыйным візытам у краіны СНД. Увосень леташнега году ён катэгарычна абверг паведамленьні заходняй прэсы аб тым, што нібыта раней таемна наведваў Маскву.