Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гендырэктарам ОНТ стаў Юры Казіятка 14:53, 21/02/2003
Пасьля сыходу з канала ОНТ генэральнага дырэктара Андрэя Вастравуха, яго пасаду заняў Юры Казіятка, які раней працаваў на ОНТ першым намесьнікам генэральнага дырэктара і галоўным рэдактарам службы навінаў, а на БТ-1 вядучым адыёзнай перадачы “Панарама аналітычная”.
Як паведаміў БелаПАН Андрэй Вастравух, ён “зараз працуе там, дзе і раней працаваў – на тэлекампаніі “ФИТ”, якая зьяўляецца адным з акцыянэраў ОНТ. “ФИТу” належыць 20 адсоткаў акцыяў прадпрыемства. “Уласна кажучы, я прыйшоў на канал, каб дапамагчы запусьціць ОНТ, і лічу, што задача першага этапа выкананая, -- сказаў ён у інтэрвію. – Зараз у мяне шмат уласных праектаў, якімі я і буду займацца далей”.
Пра свайго пераемніка – Юры Казіятку – былы генэральны дырэктар каналу сказаў, што “за год працы ён як прыйшоў на канал журналістам, стаў вельмі моцным і прафэсійным мэнэджэрам”. “Калі Казіятка рэкамэндавалі, то я, як удзельнік сходу акцыянэраў, падтрымаў яго кандыдатуру і пасьля ўсялякім чынам падтрымліваў”, - сказаў Вастравух. Кажучы пра сваю цяперашнюю працу, ён паведаміў, што на тэлекампаніі “ФИТ” займаюцца вытворчасьцю ўласных сэрыялаў і фарматных перадачаў, бо попыт на гэтую прадукцыю існуе ў сувязі з пашырэньнем тэлевізійнага рынка.