Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША не прызнаюць “нацыянальны сход” 13:44, 21/02/2003, Прэс-служба АГП
Кіраўнік дэлегацыі Кангрэсу ЗША ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Крыстафэр Сьміт і яго калегі на сустрэчы зь лідэрам Аб’яднанай грамадзянскае партыі Беларусі Анатолем Лябедзькам і ягоным намесьнікам Яраславам Раманчуком заявілі, што ЗША не разглядаюць “нацыянальны сход” Беларусі як легітымны, дэмакратычна абраны парлямэнт. “Нельга прыкрыць працэдурай відавочныя парушэньні правоў чалавека і свабодаў у Беларусі”, -- лічыць Крыстафэр Сьміт.
У часе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі плян сумесных дзеяньняў у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня летняй сэсіі ПА АБСЭ.