Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніцтва ФПБ зноў абвінавачваюць у несумленнай гульні
13:39, 25/02/2003

Яшчэ адзін рэспубліканскі прафсаюз – работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) -- абвінаваціў кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у спробе “фарсіраваць працэс’ аб’яднаньня” прамысловых прафсаюзаў.

Як паведамляе БелаПАН, размова ідзе аб пастанове прэзыдыюма рады ФПБ ад 30 студзеня, канчатковы варыянт якой быў распаўсюджаны сярод галіновых прафсаюзаў тыдзень таму. Паводле гэтага дакумэнта, рашэньне аб аб’яднаньні шасьці прафсаюзаў прамысловасьці прынятае для “далейшага ўмацаваньня адзінства прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь, аптымізацыі яго структуры, удасканаленьня формаў і мэтадаў сацыяльнага партнэрства прафсаюзаў, наймальнікаў і Міністэрства прамысловасьці”, а таксама “прымаючы ва ўвагу прапановы і рашэньні першасных арганізацыяў і кіруючых органаў галіновых прафсаюзаў”.

У якасьці адказу прэзыдыюм Рэспубліканскае рады прафсаюза РЭП прыняў ўласную пастанову, у якой расцэньвае дзеяньні кіраўніцтва ФПБ як неадпаведныя статуту фэдэрацыі. Згодна статуту, “усе сяброўскія арганізацыі ФПБ маюць арганізацыйную і фінансавую самастойнасьць”, падкрэсьлівае галіновы прафсаюз.

Акрамя таго, “аб’ядноўчая” пастанова супярэчыць статуту прафсаюза РЭП, у адпаведнасьці зь якой яго дзейнасьць незалежная ад грамадзкіх арганізацыяў, а ўзаемаадносіны зь імі грунтуюцца на аснове раўнапраўнага партнэрства.

Праца па фармаваньні ў складзе ФПБ буйнога адзінага прафсаюза работнікаў прамысловасьці прадугледжаная рашэньнямі трэцяга зьезду прафсаюза РЭП. Аднак стварэньне аб’яднаўчага прафсаюза плянуецца да канца 2005 году, калі завершацца тэрміны паўнамоцтваў выбарчых органаў прафсаюзаў прамысловасьці.

Пры гэтым, як падкрэсьлівае кіраўніцтва галіновага прафсаюза, “павінна захоўвацца поўная самастойнасьць прафсаюзаў, іх добраахвотнасьць у імкненьні аб’яднацца і недапушчальнасьць умяшальніцтва і ўціску звонку ні з боку дзяржаўных органаў, ні з боку ФПБ”.

Варта адзначыць, што з аналягічнай заявай выступіў на мінулым тыдні лідэр рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня Аляксандар Бухвостаў. Ён заявіў, што ў канчатковы варыянт пастановы прэзыдыюма рады ФПБ аб аб’яднаньні прамысловых прафсаюзаў не былі ўключаныя папраўкі, якія прадугледжваюць прынцып добраахвотнасьці пры аб’яднаўчым працэсе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: