Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Багданкевіч: Трэба мяняць эканамічны курс
15:21, 26/02/2003

“Трэба змагацца за розум людзей. Трэба даводзіць факты дарэмных выдаткаў рэсурсаў да шырокай грамадзкасьці. Трэба ажыцьцяўляць ціск на ўладу з дапамогай мітынгаў, дэманстрацыяў. Я, безумоўна, вітаю правядзеньне 12 сакавіка Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” як прафэсійны эканаміст. На мой погляд, зварот палітычных суб’ектаў да сацыяльна-эканамічных лёзунгаў – выключна пэрспэктыўны шлях, які зможа знайсьці падтрымку ў народных масах”, -- заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

-- Якія пэрспэктывы эканамічнага разьвіцьця ў нашай краіне?

-- У нашай краіне пры жорсткім аўтарытарным рэжыме рэалізуецца асаблівая мадэль эканамічнага разьвіцьця. Як выхваляецца Лукашэнка, гэтая мадэль далёкая ад прапановаў дактароў і прафэсараў, і яна дазволіла запусьсціць заводы і нарошчваць вытворчасьць і ВУП. У якойсьці меры гэта насамрэч так. У нас, пачынаючы з 1996 году, штогод ВУП у сярэднем павялічваецца на 5-6 адсоткаў. Апошнія два гады гэтыя тэмпы ўпалі, але складаюць 4,7 адсоткі. Аднак у гэтай станоўчай дэталі ёсьць зваротны бок. Гэтую мадэль гаспадараньня я ахарактарызаваў вядомымі словамі: “Толькі б дзень пратрымацца, ды ноч прастаяць”.

Рост вытворчасьці па гэтай мадэлі вядзе да разбурэньня эканамічнага патэнцыялу, да галечы, страты нацыянальнага багацьця. Каля 40 адсоткаў прадпрыемстваў цалкам страціцлі зваротны капітал. Яшчэ траціна прадпрыемстваў маюць 10-15 адсоткаў ад мінімальнай патрэбы ў капітале. Асноўныя фонды, у выглядзе абсталяваньня, тэхнікі зношаныя ў сярэднем на 80 адсоткаў. І з сувязі з скрайне нізкімі інвэстыцыямі тэхнічная зношанасьць штогод павялічваецца на 2 адсоткі.

Сёньня ў краіне стратных прадпрыемстваў больш з траціну і яшчэ амаль столькі сама неабходна аднесьці да ліку стратных, бо прыбытак карэктаваць трэба на ўзровень інфляцыі. У нас вырабляюць прадукцыю сабе на ўрон. За кошт продажу нават не атрымаюць грошы для выплаты заробку. Заробак у прамысловасьці ў асноўным выплочваецца за кошт крэдытаў урада і банкаў, чаго не было нават пры савецкай уладзе.

Акрамя таго, рост ВУП зьяўляецца штучным. Гэта пацьвярджаецца наступнымі дадзенымі. На складох ляжыць нерэалізаванай гатовай прадукцыі на суму больш за 1 трыльён бел.руб. На асобных прадпрыемствах такой прадукцыі набралася ў памерах двух-трохмесяцовага аб’ёму вытворчасьці. Акрамя таго, пад ціскам вэртыкалі, вырабляючы неканкурэнтную прадукцыю, прадпрыемствы вымушаныя адгружаць яе неплацежаздольным куплянікам. Дэбіторская запазычанасьць па прамысловасьці складае каля 8 трыльёнаў бел.руб. Калі ўсё гэта перавесьці ў даляры, то стане так, што ў нас каля 5 мільярдаў даляраў нацыянальнага прадукта вырабляецца дзеля вытворчасьці, а не дзеля дабрабыту людзей і разьвіцьця эканомікі. Эканоміка наша -- самаедзкая. Мы закупаем на вялізныя сумы сыравіну ў Расеі, перепрацоўваем яе, але ўсё гэта не рэалізуецца, а адгружаецца, раздаецца задарма, і грошы на заводы не трапляюць. Такую мадэль ня можа ацаніць станоўча ніводны разумны эканаміст.

-- Ці здольнае кіраўніцтва да лібэралізацыі эканомікі і правядзеньня рэальных рэформаў у гэтай сфэры?

-- Цяперашнее кіраўніцтва няздольнае. Асноўныя нацыянальныя эканамісты, навукоўцы ўжо падрыхтавалі праграму рэформаў, праграму эканамічнага і фінансавага аздараўленьня. Для яе выкананьня трэба прыцягнуць да кіраваньня краінай прафэсійныя сілы, трэба прызнаць, што цяперашняя мадэль неадукаваная, трэба мяняць эканамічны курс, а гэта немагчыма без зьмены рэжыму ўлады.

-- У такіх умовах тупіка як мусіць дзейнічаць сярэдні кляс, інтэлігенцыя, апазыцыя?

-- Трэба змагацца за розум людзей. Трэба даводзіць факты дарэмных выдаткаў рэсурсаў да шырокай грамадзкасьці. Трэба ажыцьцяўляць ціск на ўладу з дапамогай мітынгаў, дэманстрацыяў. Я, безумоўна, вітаю правядзеньне 12 сакавіка Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” як прафэсійны эканаміст. На мой погляд, зварот палітычных суб’ектаў да сацыяльна-эканамічных лёзунгаў – вылючна пэрспэктыўны шлях, які зможа знайсьці падтрымку ў народных масах.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: