Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Итера» ўдвая павялічыць пастаўкі газа ў Беларусь 11:10, 26/02/2003, «Известия»
“Мы гатовыя пастаўляць газ у Беларусь у патрэбных аб’ёмах, калі гэта забясьпечыць нам хаця б мінімальную рэнтабельнасьць”, -- заявіў прэзыдэнт МДК “Итера” Ігар Макараў. Паводле яго, да 2013 году “Итера” плянуе павялічыць аб’ём паставак газу ў Беларусь да 12,5 млрд. куб. м.
Гэтаму будзе садзейнічаць практычная рэалізацыя падрыхтаванага нядаўна Пагадненьня аб пастаўках прыроднага газу на пэрыяд з 2003 па 2013 год, адзначыў ён. Зараз дакумэнт знаходзіцца на разглядзе ў Савеце міністраў Беларусі.
Прэзыдэнт кампаніі “Итера” падкрэсьліў, што кампанія імкліва нарошчвае аб’ёмы паставак прыроднага газу ў Беларусь. Калі ў 1999 годзе “Итера” забясьпечыла патрэбы Беларусі ў прыродным газе на 20%, то ў 2002 годзе гэты аб’ём быў удвая меншы.
Кантракт на пастаўку кампаніяй “Итера” прыроднага газу ў Беларусь на 2003 год быў падпісаны ў канцы сьнежня мінулага году. Агульны аб’ём паставак павінен скласьці каля 6,3 млрд. куб.м.
Такім чынам, цягам 10 гадоў адбудзецца двухразовае павелічэньне аб’ёмаў паліва, якое раэлізуецца кампаніяй на беларускім газавым рынку. “Ажыцьцяўленьне гэтых плянаў будзе, у першую чаргу, залежыць ад платаздольнасьці беларускіх спажыўцоў”, -- адзначыў Ігар Макараў.
Згодна ўмовам кантракту на 2003 год, аплата будзе на 100% будзе сплочвацца ў грашовай форме. “Аднак, адштурхоўваючыся ад рэаліяў беларускага рынка мы вымушаныя ісьці насустрач нашым партнэрам і прымаць у якасьці платы за газ прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, якая карыстаецца попытам у краінах СНД і далейшага замежжа”, -- сказаў кіраўнік кампаніі. У 2002 годзе каля 30% аплаты за пастаўлены прыродны газ было сплочана пастаўкамі прадукцыі машынабудаваньня, металургічнай і нафтахімічнай прамысловасьці.