Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасць па заробку за сьнежань маюць 13 прадпрыемстваў Мінсельгасхарчу 14:05, 26/02/2003
Запазычанасьць па заробнай плаце на дадзены момант маюць 13 прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. Агульная сума пазыкі – 159 мільёнаў 200 тысячаў рублёў.
Як паведамілі БелаПАН у Мінсельгасхарчу, у іх ліку – 4 прадпрыемствы “Белптушпрам”, 4 арганізацыі “Белнасеньне”, Полацкі рыбгас, “Белпчалапрам” і прадпрыемства “Заслаўебурвод” аб’яднаньня “Трэст Прамбурвод”. Яны не выплочваюць заробак з-за зьніжэньня аб’ёмаў вытворчасьці. Запазычанасьць павінна быць пагашанай да 1 сакавіка сёлетняга году. У агуле па аграпрамысловым комплексе запазычанасьць па заробнай плаце складае 6,1 мільярды рублёў, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.