Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла 27 лютага з заяваю аб недэмакратычным характары выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. “Вынікі вылучэньня і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты сьведчаць пра настойлівае імкненьне ўладаў вярнуцца ў савецкія часы, да практыкі правядзеньня безальтэрнатыўных выбараў, калі ў выбарчай акрузе балятаваўся толькі адзін кандыдат. У сельскай мясцовасьці ўлада ўжо дасягнула гэтай мэты і блізкая да таго, каб дасягнуць таго ж у гарадох”, -- гаворыцца ў заяве АГП.
Клубок ірацкага крызысу сьціскаецца ўсё шчыльней. Супярэчнасьці паміж ЗША і іх заходнеэўрапейскімі хаўрусьнікамі – Нямеччынай і Францыяй – абвастрыліся да немагчымага. Пры гэтым амэрыканскае кіраўніцтва чакае “пазытыўных сыгналяў” ад Расеі, якая, як мяркуюць у Вашынгтоне, дапаможа разблякаваць сытуацыю ў Радзе Бясьпекі ААН у час абмеркаваньня ірацкага крызысу. Як ужо паведамлялі “Известия”, у амэрыканскай сталіцы знаходзіцца кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Аляксандар Валошын. Ён правёў сустрэчу ў амэрыканскім "Enterprise Institute" -- уплывовым цэнтры, які прадстаўляе колы, блізкія да Белага Дома. Адным з удзельнікаў гэтай сустрэчы быў дырэктар расейскіх дасьледваньняў гэтага інстытута Леон Арон.
Яе выдаўца Рамуальда Ўлана пазбавілі права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Пастанова спыніць дзейнасьць прыватнага прадпрымальніка Ўлана Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд прыняў у пачатку лютага. Касацыйная інстанцыя суда пакінула гэтае рашэньне правамоцным, а скаргу самога Ўлана – без пасьведчаньня.
У Менск прыбылі экспэрты Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. Раніцай 26 лютага прадстаўнікі арганізацыі сустрэліся з сакратаром Цэнтральнае камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалаем Лазовікам. У інтэрвію БелаПАН сакратар ЦВК адзначыў, што прадстаўнікі БДІПЧ АБСЭ не зьяўляюцца назіральнікамі і не прасілі ў Цэнтрвыбаркама такога статусу. Мэта місіі, сказаў М.Лазовік, правядзеньне маніторынгу выбарчай кампаніі. Вынікам гэтай працы, магчыма, стане прыняцьце рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні выбарчага заканадаўства Беларусі.
Чарговая нефармальная сустрэча прэзыдэнтаў дзяржаваў-удзельнікаў СНД адбудзецца 30 траўня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта, як перадаюць расейскія СМІ, паведаміла віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Валянціна Матвіенка. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацьвердзілі ў Выканаўчым камітэце Садружнасьці ў Менску.
Рашэньне аб прыпыненьні справы Зьмітра Завадзкага прыняў кіраўнік сьледчай групы Іван Бранчаль, які ад пачатку расьсьледваў зьнікненьне апэратара ОРТ у ліпені 2000 году. У паведамленьні за подпісам Івана Бранчаля, якое нядаўна атрымала жонка Завадзкага Сьвятлана, названая наступная прычына: “у сувязі з тым, што бязь вестак зьніклая асоба ня знойдзеная”.
Ва ўрадзе краіны распрацоўваюцца меры па абароне айчынных вытворцаў і спажыўцоў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў апараце Савету Міністраў, для нармалізацыі становішча на ўнутраным рынку, які поўны імпартнымі таварамі, неабходна ўзяць сытуацыю пад жорсткі кантроль. Ва ўрадзе ствараецца адмысловая камісія, якая будзе разглядаць усе пытаньні, зьвязаныя з набыцьцём імпартных тавараў і паступленьнем іх у краіну.
Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі ў студзені ў параўнаньні з папярэднім месяцам павялічыліся і склалі 104,3 адсоткі. Пры гэтым харчовыя тавары падаражэлі на 2,7 адсоткі, нехарчовыя – на 1,7 адсоткі. Што тычыцца паслуг, то іх кошт павялічыўся на 11,8 адсоткі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу, найбольш высокія індэксы коштаў зафіксаваныя ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. Так, плата за электрычнасьць павялічылася амаль на 37 адсоткаў, за газазабесьпячэньне – на 34. Ацяпленьне і водазабесьпячэньне падаражэлі адпаведна на 16 і 12 адсоткаў.
Вырашаецца пытаньне пра тое, якім будзе візавы рэжым Польшчы адносна нашай краіны. Як вядома, ён набірае моц з 1 ліпеня сёлетняга году. У гэтай сувязі польскі бок прапапанаваў прымяніць варыянт “візавай асымэтрыі”, які заключаецца ў тым, што Польшча не спаганяе плату за выдадзеныя візы, у той час як Беларусь цалкам адмаўляецца ад увядзеньня візавага рэжыму адносна польскіх грамадзянаў.
У асабістых гаспадарках Беларусі скарачаецца колькасьць пагалоўя жывёлы. Так, паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу, у агуле за 2002 год у прыватным сэктары колькасьць кароў зьнізілася на 51,8 тысячы галоў, што складае 9,2 адсоткі ад агульнай колькасьці. У асабістых гаспадарках сталі меней трымаць сьвіней. Іх колькасьць скарацілася на 107 тысячаў галоў (8,7 адсоткі). Звыш чым на 13 і 4 адсоткі адпаведна зьменшылася колькасьць авечак і коз. Прычынамі зьніжэньня колькасьці жывёлы зьяўляюцца як складаная эканамічная сытуацыя на сяле, так і дэмаграфічная.
Згодна пастанове Савету міністраў Беларусі, усе віды дзяржаўных стыпендыяў моладзі павялічаныя ў 1,1 разы. Як паведаміла БелаПАН кансультант аддзелу працы і заробнае платы галоўнага кіраваньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Міністэрства адукацыі Беларусі Сьвятлана Дармешкіна, зараз кіраўнікі ўстановаў, якія забясьпечваюць атрыманьне вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, праводзяць пераразьлік стыпендыяў.
Аўтамабілебудаваньне ў Беларусі “было, есть и будет”. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на выязной нарадзе з кіраўнікамі буйнейшых прадпрыемстваў беларускай аўтамабільнай прамысловасьці, якая адбылася на Менскім аўтазаводзе (“МАЗ”). Як паведамілі “Росбалту” ў прэс-службе беларускага лідэра, Аляксандар Лукашэнка назваў “непродуктивными” прапановы “закрыть крупные заводы и развивать малые предприятия”. Паводле ягоных словаў, аўтамабілебудаваньне – гэта “признак цивилизованного общества", і "если мы хотим уничтожить науку, свести на нет интеллект нации, то автомобилестроение можно закрывать”. Акрамя таго, кіраўнік Беларусі лічыць, што аўтамабіль – гэта тое звяно, якое “тянет” усю эканоміку краіны. Беларускі лідэр адзначыў, што “Запад нам не поможет - он никогда не станет поддерживать своих конкурентов, и выживать придется самим за счет собственных мозгов и рук”.
Цягам аднога месяца 2003 году колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Берасьцейскай вобласьці скарацілася больш чым на 150 чалавек. Так, каля на 1 студзеня 2003 году, у вобласьці было зарэгістравана 28.424 індывідуальных прадпрымальнікаў, то ўжо паводле дадзеных на 1 лютага – 28.271. Спэцыялісты зьвязваюць гэты факт з дэкрэтам прэзыдэнта №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальным прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”, які набірае моц 1 сакавіка сёлетняга году.
У сувязі з зьніжэньнем пасажыраадтоку кіраўніцтва Беларускай чыгункі вырашыла на пэрыяд з 1 сакавіка да ўвядзеньня новага (летняга) раскладу зьнізіць тарыфы на праезд у фірмовых цягніках NN 4/3 "Менск - Масква" і 52/51 "Менск - Санкт-Пецярбург", паведамляе "НЭГ". У сярэднем паніжэньне складзе каля 18%. Ваяж у Маскву ў купэйным вагоне з гэтай даты будзе каштаваць 57170 руб. замест цяперашніх 69010 руб., у "паўночную сталіцу" - 62040 руб. (75090 руб.)