Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыватызацыі аўтамабільных заводаў у Беларусі ня будзе
11:35, 27/02/2003

Аўтамабілебудаваньне ў Беларусі “было, есть и будет”. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на выязной нарадзе з кіраўнікамі буйнейшых прадпрыемстваў беларускай аўтамабільнай прамысловасьці, якая адбылася на Менскім аўтазаводзе (“МАЗ”). Як паведамілі “Росбалту” ў прэс-службе беларускага лідэра, Аляксандар Лукашэнка назваў “непродуктивными” прапановы “закрыть крупные заводы и развивать малые предприятия”. Паводле ягоных словаў, аўтамабілебудаваньне – гэта “признак цивилизованного общества", і "если мы хотим уничтожить науку, свести на нет интеллект нации, то автомобилестроение можно закрывать”. Акрамя таго, кіраўнік Беларусі лічыць, што аўтамабіль – гэта тое звяно, якое “тянет” усю эканоміку краіны. Беларускі лідэр адзначыў, што “Запад нам не поможет - он никогда не станет поддерживать своих конкурентов, и выживать придется самим за счет собственных мозгов и рук”.

Выхад Аляксандар Лукашэнка бачыць у вышукваньні ўнутраных крыніцаў кансалідацыі намаганьняў усіх прадпрыемстваў галіны для забесьпячэньня высокай надзейнасьці прадукцыі, паляпшэньні тэхніка-тэхналягічнага забесьпячэньня вытворчасьцяў. Закранаючы пытаньне аб ільготах і прэфэрэнцыяў прадпрыемстваў беларускага аўтапраму, у прыватнасьці “МАЗу”, кіраўнік дзяржавы заявіў, што практыка “безоглядной” дапамогі будзе спыняцца: “Постоянно льготировать и создавать преференции за счет бюджета, а значит белорусского народа, мы не можем”. Паводле ягоных словаў, прадпрыемствы мусяць “сами зарабатывать и инвестировать в собственное производство, а также увеличивать благосостояние народа, как это делается во всем мире”. Беларускі прэзыдэнт пагадзіўся з прапановамі аб неабходнасьці стварэньня карпаратыўных структураў на базе “МАЗа” і “БелаАЗа” і даручыў выпрацаваць ўзгодненыя прапановы па арганізацыйнай структуры кіраваньня аўтамабільнымі заводамі.

Пры гэтым Алясандар Лукашэнка падкрэсьліў, што “никакой речи о приватизации этих предприятий не идет”. Ён таксама зьвярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасьць стварэньня вытворчасьці рухавікоў магутнасьцю 350-400 конскіх сілаў на Менскім маторным заводзе, зборкі і сумеснага вырабу імпартных дызеляў на Беларускім аўтамабільным заводзе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: