Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менск для маніторынгу мясцовых выбараў прыбылі экспэрты БДІПЧ АБСЭ
11:10, 27/02/2003

У Менск прыбылі экспэрты Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. Раніцай 26 лютага прадстаўнікі арганізацыі сустрэліся з сакратаром Цэнтральнае камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалаем Лазовікам. У інтэрвію БелаПАН сакратар ЦВК адзначыў, што прадстаўнікі БДІПЧ АБСЭ не зьяўляюцца назіральнікамі і не прасілі ў Цэнтрвыбаркама такога статусу. Мэта місіі, сказаў М.Лазовік, правядзеньне маніторынгу выбарчай кампаніі. Вынікам гэтай працы, магчыма, стане прыняцьце рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні выбарчага заканадаўства Беларусі.

Паводле інфармацыі М.Лазовіка, у часе сёньняшняй сустрэчы экспэрты БДІПЧ цікавіліся тым, як праводзілася арганізацыя выбарчай кампаніі, а таксама заканадаўчымі новаўвядзеньнямі ў параўнаньні з папярэднімі мясцовымі выбарамі.

Акрамя таго, экспэрты зьвярнуліся ў ЦВК з просьбай наладзіць для іх у дзень асноўнага галасаваньня – 12 сакавіка – наведваньне некалькіх выбарчых участкаў і выбарчых камісіяў. Паводле М.Лазовіка, “ЦВК гатовая падаць супрацоўнікам арганізацыі ўсю неабходную інфармацыю”.

Сёньня экспэрты БДІПЧ таксама сустрэліся з прадстаўнікамі партыяў, якія ўваходзяць у Канфэдэрацыю “За сацыяльныя перамены” -- Лібэральна –дэмакратычнай партыі, Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакартычнай партыі (Народная Грамада), Беларускай партыі працы і Беларускай партыі жанчын “Надзея”. У часе размовы экспэртам пададзены зварот канфэдэрацыі, накіраваны 19 лютага ў ЦВК. У дакумэнце гаворыцца аб недэмакратычнасьці выбарчай кампаніі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: