Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Якім будзе візавы рэжым Польшчы адносна Беларусі? 12:00, 27/02/2003
Вырашаецца пытаньне пра тое, якім будзе візавы рэжым Польшчы адносна нашай краіны. Як вядома, ён набірае моц з 1 ліпеня сёлетняга году. У гэтай сувязі польскі бок прапапанаваў прымяніць варыянт “візавай асымэтрыі”, які заключаецца ў тым, што Польшча не спаганяе плату за выдадзеныя візы, у той час як Беларусь цалкам адмаўляецца ад увядзеньня візавага рэжыму адносна польскіх грамадзянаў.
“Пакуль рана казаць пра тое, якім будзе вынік перамоваў па гэтым пытаньні”, -- падкрэсьліў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА намесьнік начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Паводле ягоных словаў, адпаведныя кансультацыі пачаліся яшчэ ў канцы мінулага году ў Менску, затым працягваліся ў лютым 2003-га году ў часе візыту беларускай дэлегацыі ў Варшаву. Наступны этап перамоваў заплянаваны на канец сакавіка–пачатак красавіка.
МЗС Беларусі “ўважліва разглядае” ўсе магчымыя варыянты, у тым ліку і новыя прапановы польскага боку, адзначыў Андрэй Савіных. Ён запэўніў у тым, што канчатковае рашэньне будзе прынятае з улікам усіх аспэктаў праблемы. У той самы час афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства нагадаў, што пазыцыя Беларусі заснаваная на прынцыпе ўзаемнасьці -- тыя ўмовы уезду, якія Польшча прад’явіць беларусам, будуць распаўсюджвацца і на польскіх грамадзянаў, што ўяжджаюць на тэрыторыю нашай краіны.