Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Згодна пастанове Савету міністраў Беларусі, усе віды дзяржаўных стыпендыяў моладзі павялічаныя ў 1,1 разы. Як паведаміла БелаПАН кансультант аддзелу працы і заробнае платы галоўнага кіраваньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Міністэрства адукацыі Беларусі Сьвятлана Дармешкіна, зараз кіраўнікі ўстановаў, якія забясьпечваюць атрыманьне вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, праводзяць пераразьлік стыпендыяў.
Паводле яе, памер стыпендыяў залежыць перш за ўсё ад тыпу навучальнай установы, а таксама ад сярэдняга балу пасьпяховасьці студэнта. Так, стыпендыя студэнта ВНУ складзе 61.450 рублёў, навучэнцаў тэхнікумаў - 47.620 рублёў, навучэнца ПТУ — 28.880 рублёў. Вучэбная стыпендыя ВНУ складзе 26.730 рублёў, навучэнцаў тэхнікумаў — 22.430 рублёў, навучэнцаў ПТУ — 14.440 рублёў. Сацыяльная стыпендыя студэнта ВНУ складзе 21.510 рублёў, навучэнца тэхнікуму — 17.205 рублёў, навучэнца ПТУ — 7.990 рублёў. Адмысловая стыпендыя студэнта ВНУ складзе 42.130 рублёў, навучэнца тэхнікуму — 35.110 рублёў, навучэнца ПТУ — 22.820 рублёў.
Спэцыяліст адзначыла, што ў апошні раз дзяржаўныя стыпендыі ў Беларусі падвышаліся ў верасьні 2002 году.