Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Азэрбайджан адмаўляецца выконваць падпісаныя зь Беларусьсю дамовы
15:13, 28/02/2003

Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь паведаміла пра пачатак расьследваньня перад увядзеньнем мераў у адказ у сувязі зь невыкананьнем Азэрбайджанскай Рэспублікай забавязкаў па міжнародных дамовах адносна Рэспублікі Беларусь. Прадметам расьсьледваньня зьяўляеца аднабаковае, насуперак падпісаным з Рэспубллікай Беларусь пагадненьняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, спагнаньне мытных пошлінаў з тавараў зь Беларусі.

У прыватнасьці, замежны гандаль Беларусі і Азэрбайджану рэгулюецца Пагадненьнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Азэрбайджану аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якія былі падпісаныя і ўступілі ў моц 24 сьнежня 1993 году. Артыкулам 3 дадзенага Пагадненьня прадугледжана пазьбяганьне ўсяляга чыну тарыфных абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі.

Акрамя таго, замежнагандлёвыя стасункі дзяржаваў-удзельнікаў СНД рэглямэнтуюцца Пагадненьнем аб стварэньні зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, а таксама Пратаколам аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Пагадненьне ад 2 красавіка 1999 году. У адпаведнасьці з артыкулам 3 дадзенага Пагадненьня прадугледжваецца адмена розных мытных пошлінаў, падаткаў і збораў.

Нягледзячы на гэта, паведамляе прэсавая служба МЗС, Азэрбайджан у адпаведнасьці з пастановаю Кабінэту Міністраў Азэрбайджанскай Рэспублікі ад 22 красавіка 1998 году №91 “Аб стаўках мытных пошлінаў па экспартна-імпартных апэрацыях у Азэрбайджанскай Рэспубліцы” у аднабаковым парадку прымняе імпартныя пошліны на тавары Беларусі ў памеры 15 адсоткаў ад мытнага кошту. У той самы час Беларусь не абкладае мытнымі пошлінамі тавары з Азэрбайджану, што адпавядае забавязкам па вышэйзгаданых пагадненьнях.

Увядзеньне Азэрбайджанам імпартнай пошліны адносна беларускіх тавараў адмоўна паўплывала на ўзаемны гандаль. Так, у 2002 годзе таваразварот зьнізіўся ў параўнаьні з 1998 годам у 3,03 разоў і склаў у 2002 годзе 6,7 млн. даляраў ЗША. Экспарт Рэспублікі Беларусь у Азэрбайджанскую Рэспубліку зьнізіўся ў 3,25 разоў і склаў у 2002 годзе 4,48 млн. даляраў ЗША. Такім чынам, наносіцца эканамічны ўрон Рэспубліцы Беларусь і ўзаемнаму гандлю паміж Рэспблікай Беларусь і Азэрбайджанскай Рэспублікай.

У якасьці меры ў адказ на аднабаковыя дзеяньні Азэрбайджанскай Рэспублікі па зьмене гандлёвага рэжыму можа быць увядзеньне Рэспублікай Беларусь адэкватных імпартных пошлінаў на азэрбайджанскія тавары.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: