Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэжым Лукашэнкі гандлюе з рэжымам Кастра 10:59, 28/02/2003
Чацьвертае паседжаньне Беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве праходзіць у Гаване. Беларускую дэлегацыю ачольвае намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандар Сычоў.
Як паведаміў намесьнік начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камісія абмяркоўвае пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларусяй і Кубай, удасканаленьне дамова-прававой базы двухбаковых стасункаў. Асаблівая ўвага чальцоў камісіі пала на пытаньне аптымізацыі дзейнасьці беларуска-кубінскага сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы цукра-сырца “Беллацінцукар”.
У рамках працы камісіі беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Куба з намесьнікам міністра Анхэлем Дальмаў Фэрнандэсам. Адбыўся абмен думкамі пра ход разьвіцьця і пэрспэктывы візыту міністра замежных справаў Рэспублікі Куба Феліпэ Пэрэса Роке ў Беларусь. Адбылася сустрэча кіраўніка беларускай дэлегацыі зь міністрам замежных інвэстыцыяў і эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Куба Мартай Ломас Маралес. Акрамя таго, дэлегацыя наведала Цэнтар геннай інжынэрыі і біятэхналёгіяў, дзе разглядаліся пэрспэктывы разьвіцьця супрацоўніцтва ў вобласьці фармацэўтыкі.
У час паседжаньня камісіі падпісана пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублка Кубай аб супрацоўніцтве ў вобласьці сэртыфікацыі. На ўзгадненьне кубінскаму боку перадалі праекты пагаднеьняў аб супрацоўніцтве ў сфэры аховы здароўя, спорту, друку і інфармацыі, а таксама пакет прапановаў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацыі аб супрацоўніцтве ў галіне сельскагаспадарчага машынабудаваньня, вытворчасьці мэдычных прэпаратаў і лячэбна-аздараўленчых праграмаў па чарнобыльскай тэматыцы.