Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
2-5 сакавіка 2003 году адбудзецца візыт дэлегацыі “нацыянальнага сходу” Беларусі на чале з старшынём “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым ў Лібію па запрашэньні сакаратара Вышэйшага Народнага Кангрэсу (старшыня парлямэнту) Лібіі Аз-Занаці Мухамада Аз-Занаці. Пра гэта паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі “савету рэспублікі” і “палаты прадстаўнікоў”, а таксама Нацыянальнага банку, Міністэрства замежных справаў, Дзяржаўнага мытнага камітэту, дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь.
У час візыту заплянавана правядзеньне сустрэчаў з вышэйшым кіраўніцтвам Лібіі, кіраўніцтвам Вышэйшага Народнага Кангрэсу, кіраўнікамі галіновых Народных камітэтаў (міністэрстваў).
Візыт беларускай парлямэнцкай дэлегацыі ў Лібію чарговы крок на шляху разьвіцьця беларуска-лібійскіх зносінаў. У рамках перамоваў плянуецца таксама разгляд пытаньняў актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.