Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вольга Іпатава: Мы павінны прызнаць адказнасьць
12:17, 28/02/2003

“Пісьменьнік мусіць мець цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю. Нашаму грамадзтву катастрафічна не хапае грамадзянства. Адна з задачаў інтэлігенцыі – дапамагчы нашаму народу пазбавіцца ад адчуваньня “тутэйшасьці”, адчуць сябе людзьмі адказнымі за грамадзянскі стан нашага грамадзтва. Калі кожны настаўнік у сельскай школе, кожны выхавацель дзіцячага садка, аграном, інжынер адчуюць адказнасьць за лёс гэтай краіны, тады нашае грамадзтва перастане быць такім маўклівым і інэртным”, -- заявіла ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава.

Вольга_Іпатава
-- Вы ачольвалі Беларускі саюз пісьменьнікаў. Якое сёньня становішча ў гэтай арганізацыі?

-- Саюз пісьменьнікаў працягвае тую дэмакратычную лінію, якая была яму ўласьцівая ў апошнія часы. Нягледзячы на цяжкасьці, пісьменьнікі цьвёрда трымаюцца прынцыпаў дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі. Нас падтрымліваюць пісьменьніцкія саюзы краінаў СНД і далёкага замежжа. Напрыклад, днямі мы прымалі пісьменьнікаў з Украіны. Яны выдалі Янку Купалу, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча на беларускай мове і наладзілі нам сьвята, якое ў наш час ня можа ня радаваць душу. Нас падтрымлівае Саюз пісьменьнікаў Баўгарыі, сьведчаньнем гэтаму стала прэзэнтацыя маёй кнігі на баўгарскай мове, перакладзеная вядомым баўгарскім перакладчыкам Найдэнам Вылчавым.

-- Як Вы ставіцеся да таго, што шэраг беларускіх літаратараў шчыра прыслужваюць цяперашняй уладзе?

-- Ва ўсе часы ў Саюзе пісьменьнікаў ішла барацьба паміж ідэяй, якая рухала яго сьвядомасьцю, а менавіта ўзяць пісьменьнікаў пад татальны кантроль партыі -- і вольным духам творчасьці, без якога проста немагчыма стварыць сапраўдны мастацкі твор. Мне радасна таму, што сёньняшні Саюз пісьменьнікаў дэманструе поўнае адмаўленьне так званых прыслужак улады. Ніхто з тых, хто запляміў сябе гэтым прыслужніцтвам, ня быў абраны ў раду Саюза пісьменьнікаў. Гэта сьведчыць і пра стаўленьне да тых, хто спадязецца, што абнаўленьне СССР у новым варыянце, дасьць ім, паводле Крылова, “і стол, і дом”.

Большасьць сучасных пісьменьнікаў разумее, што літаратура гэта не стол, а служэньне свайму народу. Сьведчаньне гэтаму – выданьне незалежнага часопіса “Дзеяслоў”, які, нягледзячы на неверагодныя цяжкасьці, усё ж такі выдаецца. Праўда, іншы незалежны часопіс, які рыхтуе Сяргей Законьнікаў, вось ужо які месяц праходзіць крыжовы шлях, бо ніяк ня можа атрымаць дазвол гарвыканкаму на прадмет “мэтазгоднасьці” ягонага выданьня. Чыноўнікі ў нас лепей ведаюць, ці мэтазгодна ў нас выпускаць незалежны часопіс ці не.

Вельмі шкада, што на гэта сыходзяць творчыя сілы нашай інтэлігенцыі, але, тым не менш, інтэлігенцыя гэта робіць. ТБМ, напрыклад, узялося і выпускае, нумар за нумарам газэту “Новы час”, зь якой супрацоўнічаюць незалежныя беларускія пісьменьнікі, і газэта гэтая нашмат цікавейшая за “Літаратару і Мастацтва”, якую б я назвала былой пісьменьніцкай газэтай, настолькі апусьціўся яе мастацкі і маральны ўзровень. Яна стала заўважна лякіраванай, як і нашая БТ, але ніякімі фарбамі не замазаць дзірак і ўбоства нашага сёньня жыцьця-быцьця.

-- Вы выступаеце за апалітычнасьць пісьменьніка ці ўсё ж такі пісьменьнік павінен мець цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю?

-- Вядома, пісьменьнік павінен мець цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю. Нашаму грамадзтву катастрафічна не хапае грамадзянства. Адна з задачаў інтэлігенцыі – дапамагчы нашаму народу пазбавіцца ад адчуваньня “тутэйшасьці”, адчуць сябе людзьмі адказнымі за грамадзянскі стан нашага грамадзтва. Калі кожны настаўнік у сельскай школе, кожны выхавацель дзіцячага садка, аграном, інжынер адчуюць адказнасьць за лёс гэтай краіны, тады нашае грамадзтва перастане быць такім маўклівым і інэртным. Працэс гэты нялёккі, але ён ідзе. Моладзь ужо зусім не такая, і таму я веру, што праз дзесяцігодзьдзе нашая краіна стане цалкам іншай, бо да кіраваньня краінай прыйдуць тыя хлопцы і дзяўчаты, якія падыхалі чыстым паветрам свабоды і рабскі стан для іх невыносны.

-- Вядома, што зараз ідзе падрыхтоўка да правядзеньня 12 сакавіка Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. У аргкамітэт акцыі ўвайшлі паважаныя людзі краіны. Вашае стаўленьне да гэтага?

-- Я лічу, што неабходна любая акцыя, накіраваная на тое, каб зьвяртацца да душы і сэрца кожнага чалавека. Чым болей людзей перастануць адчуваць хамут на сваёй шыі, тым для нас лепей. Адзінае, чаго б мне хацелася ад палітыкаў – гэта ўзгадненьня сваіх дзеяньняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: