Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мэдычныя вучэльні ліквідуюць
11:03, 28/02/2003

Паводле рашэньня калегіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, будуць ліквідоўвацца некалькі мэдычных вучэльняў – у Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Слоніме (Гарадезнская вобласьць), Полацку (Віцебская вобласьць) і Маладэчне (Менская вобласьць). Такім чынам Міністэрства аховы здароўя, пачынаючы з 2003-2004 навучальнага году, плянуе скараціць дзяржаўны плян прыёму студэнтаў для шэрагу мэдычных вучэльняў, а ў некаторых сярэдніх мэдычных установах адукацыі і ўвогуле адмяніць дзяржзаказ.

На сёньня ў мэдвучэльнях Беларусі рыхтуюць каля 4,5 тысячаў спэцыялістаў, у той час як патрэба ў сярэдніх мэдработнікаў складае каля 3,5 тысячаў чалавек.

Камэнтуючы БелаПАН пазыцыю Міністэрства аховы здароўя, намесьнік міністра аховы здароўя Валеры Ключановіч адзначыў, што адным з шляхоў рашэньня праблемы перавытворчасьці спэцыялістаў зьяўляецца аб’яднаньне некалькіх мэдвучэльняў. Аднак найбольш разумным рашэньнем, на яго думку, можа стаць перагляд функцыяў мэдсястры. Павышэньне значнасьці мэдработніка сярдняга зьвяна павіна карэнным чынам зьмяніць сыстэму яго падрыхтоўкі, адзначыў намесьнік міністра.

Ён падкрэсьліў, што цяпершаняя сытуацыя была спрагназаваная яшчэ год таму, аднак менавіта зараз яна абвастрылася.

Зараз, паведаміў Ключановіч, праводзіцца пашпартызацыя мэдвучэльняў. Пры прыняцьці рашэньня аб ліквідацыі некаторых зь іх Міністэрства аховы здароўя будзе кіравацца “мэтазгоднасьцю іх разьмяшчэньня на блізкай адзін ад аднога адлегласьці”.

Іншай пазыцыі трымаецца Ніна Анішчык – старшыня прафкаму супрацоўнікаў Слонімскай дзяржаўнай мэдвучэльні, якое плянуецца ліквідаваць. Паводле яе, закрыцьцё вучэбнай установы пацягне за сабой разбурэньне ўсёй вучэбна-вытворчай базы. Акрамя таго, застанецца без працы увесь выкладчыцкі склад, бо, адзначыла яна, дактарам з вышэйшай выкладчыцкай катэгорыяй будзе складана перакваліфікавацца ў лекара. “Патрэбу ў кадрах пралічыць немагчыма, -- лічыць Ніна Анішчык. – Спэцыялісты змогуць спатрэбіцца ў бліжэйшы час за кошт натуральнага зьмяншэньня насельніцтва”.

На яе думку, аптымальным рашэньнем ў цяперашня сытуацыі магло стаць скарачэньне набора навучэнцаў на бюджэтнай аснове на ўсе мэдвучэльні і, адпаведна, пашырэньне прыёму на платнай аснове.

Акрамя таго, лічыць старшыня прафкаму, неабходна пашырыць аддзяленьне павышэньня кваліфікацыі сярэдніх мэдычных работнікаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: