Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады “забываюць” фінансаваць акадэмічную навуку
11:08, 28/02/2003, «Известия»

Нядаўнае прызначэньне чальцоў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі завершыла амаль гадавы перапынак у працы гэтай арганізацыі. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, ніхто ня можа патлумачыць, чаму за такі доўг тэрмін адміністрацыя Лукашэнкі не магла паведаміць кіраўніку дзяржавы пра кандыдатуры, якія маюць права прымаць канчатковыя рашэньні па ўганараваньні навуковых ступеняў і званьняў.

У вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Беларусі набралася сотні справаў суіскальнікаў доктарскіх і кандыдацкіх ступеняў і званьняў прафэсараў і дацэнтаў. Навукоўцы цягам мінулага году абаранялі дысэртацыі праз такую своеасаблівую сыстэму дзяржкантролю над навуковай сфэрай да гэтага, што да часу ніхто зь іх не атрымаў афіцыйнага пацьверджаньня сваёй навуковай кваліфікацыі.

Дзяржаўны орган па нагляду за працэдурай атэстацыі навуковых кадраў, да болю нагадвае савецкія часы татальнага недаверу да ўсіх навуковых супольнасьцяў, у тым ліку і спэцыялізаваных навуковых радаў па ўганараваньні навуковых ступеняў. Між тым у былых савецкіх прыбалтыйскіх рэспубліках бюракратычную структуру кшталту Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ліквідавалі, і атэстацыя навуковых кадраў перайшла ў рукі, як і ва ўсіх краінах, да невялікіх групаў навукоўцаў пры галоўных унівэрсытэтах і дасьледчыцкіх інстытутах, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі.

Беларускія структуры ўлады, не забываючы прадпісваць спэцыялізаваным радам усё і ўся, летась “забылі” прафінансаваць іх дзейнасьць. Да гэтага часу чальцы радаў, экспэрты і афіцыйныя апанэнты не атрымоўваюць адпаведныя ганарары за сваю працу. Кажуць, няма грошай у бюджэце. Верагодна, гэта адпавядае рэчаіснасьці. Адпавядае і тое, што гранты Фонду фундамэнтальных дасьледваньняў РБ атрымоўваюць, як правіла, з спазьненьнем на чатыры-шэсьць месяцаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: