|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Валеры Фралоў і Ўладзімер Парфяновіч прымуць удзел у Народным маршы 15:29, 28/02/2003
-- Чаму Вы вырашылі падтрымаць Народны марш “За лепшае жыцьцё!”? -- Бо ў Народным маршы будуць удзельнічаць людзі, якія жадаюць зьмяніць сытуацыю. Я абавязаны быць зь людзьмі, якія мяне абралі і якім сёньня жывецца вельмі цяжка. -- Ці не баіцеся Вы ўдзельнічаць у акцыі, бо гэта сёньня так нетыповва для беларускіх “парлямэнтараў”? -- Такога, каб у акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі “палаты прадстаўнікоў”, вядома, ніколі не было. Але калі людзі выйшлі на вуліцы, то дэпутат павінен быць з сваймі людзьмі. Яго ж абралі не для таго, каб ён сядзеў толькі ў цёплым кабінэце? І ўдзельнічаць у акцыі пратэсту я не баюся. Я -- грамадзянін Рэспублікі Беларусь, я дзейнічаю ў рамках закону. -- Ці зьбіраецеся Вы заклікаць сваіх калег па парлямэнцкай дзейнасьці ўдзельнічаць у вясновай акцыі пратэсту? -- Няхай гэта застанецца на сумленьні кожнага майго калегі-дэпутата. -- Як канкрэтна Вы зьбіраецеся дапамагчы правядзеньню гэтае акцыі? Ці будзеце вы дабівацца ад уладаў дазволу на правядзеньне акцыі, каб яна прайшла выключна мірна? -- Натуральна. Я хацеў бы прымаць удзел у інструктыраваньні войскаў, якія будуць задзейнічаныя ў ахове правапарадку ў час правядзеньня Народнага маршу. Я хацеў бы патлумачыць ім, што ў гэтай акцыі будуць удзельнічаць такія самыя людзі, як і тыя, хто ў гэты час ляжыць на канапах і глядзіць тэлевізар, і адрозьніваюцца яны адзін ад аднога толькі тым, што першыя жадаюць лепшага жыцьця, што ўсе яны – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у рамках Канстытуцыі і законаў я буду садзейнічаць таму, каб сталічныя ўлады дазволілі правядзеньне Народнага маршу ў замоўленым фармаце. --Акрамя ўдзелу ў Народным маршы, як яшчэ канкрэтна вы будзеце садзейнічаць паляпшэньню жыцьця насельніцтва? --Заканадаўчымі мерамі. У бліжэйшы час, напрыклад, мы паспрабуем распрацаваць закон аб камунальных плацяжох. У пачатку сакавіка адбудзецца працэс у Канстытуцыйным судзе па праблемах так званых платных мэдычных паслуг. Мы лічым, што гэта парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе бясплатнае мэдычнае абслугоўваньне. Прэс-цэнтар Хартыі пацікавіўся таксама ў калегі Ўладзімера Парфяновіча, генэрала Валеры Фралова, ці не баіцца ён наступстваў гэтага кроку: -- Не баюся. Страхі ўсе пакінуў. Надакучыла баяцца. Хопіць. У рэшце рэшт, я жыву ў роднай краіне. Што тычыцца прычынаў, якія падштурхнулі яго стаць адным з арганізатараў Народнага маршу, то, паводле словаў генэрала, “абстаноўка штурхае на такія меры”. “Правядзеньне масавых акцыяў – гэта адзін з спосабаў, які можа паўплываць на ўладу. І яго трэба выкарыстоўваць, бо сытуацыя ў краіне катастрафічная”, - заявіў Фралоў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|