Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На беларускія запалкі Ўкраіна можа ўвесьці квоты 11:02, 28/02/2003
Адносна запалак і фосфарных угнаеньняў, якія імпартуюцца зь Беларусі на Ўкраіну могуць быць уведзеныя антыдэмпінгавыя пошліны і адмысловыя квоты. Як патлумачыў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, 28 лютага і 3 сакавіка сёлетняга году плянуецца ўдзел прадстаўнікоў міністэрства замежных справаў Беларусі ў слуханьнях аб ходзе правядзеньня расьследваньняў, датычных імпарту на Ўкраіну згаданых тавараў.
Расьсьледваньні распачатыя міністэрствам эканомікі Ўкраіны ў сьнежні леташнега году па замовах нацыянальных таваравытворцаў, і іх вынікам можа стаць увядзеньне антыдэмпінгавых пошлінаў адносна беларускіх тавараў, сумарны аб’ём экспарту якіх ва Ўкраіну летась склаў каля 10 мільёнаў.
“Беларускі МЗС лічыць прымяненьне антыдэмпінгавых і спэцыяльных мераў фактарам контрапрадуктыўным і стрымліваючым гандаль паміж нашымі краінамі”, -- падкрсэьліў Андрэй Савіных. Ён паведаміў, што у час кансультацыяў МЗС Беларусі будзе весьці перамовы з украінскімі партнэрамі аб недапушчэньні ўвядзеньня новых мераў па абмежаваньні адносна беларускай прадукцыі.
Андрэй Савіных нагадаў, што ў беларускага замежнапалітычнага ведамства ўжо ёсьць пэўны практычны досьвед у гэтай галіне. Так, у 2002 годзе ўдалося мінімізаваць меры па абароне Літвы адносна паставак беларускага цэмэнту, Украіны – адносна дрэвавалакністых плітаў, Чэхіі і Кітаю – адносна беларускай металапрадукцыі, ЭЗ -- адносна карбаміду і арматуры, ЗША – адносна тэкстыльных вырабаў.