Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Адстрэл” ля фінішнай рысы 10:54, 28/02/2003, прэс-служба АГП
Выбарчая камісія Маскоўскага раёну Менску учыніла ў чацьвер сапраўдную “зачыстку” перадвыбарчай прасторы ад няўгодных для ўлады кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога Савету. Прычым асаблівую ўвагу надзялілі тым прэтэндэнтам на месцы ў Горсавеце, якія, паводле апытаньняў жыхароў сваіх акругаў, мелі найлепшыя шанцы быць абранымі. Сярод тых, каму райвыбаркам паказаў “ чырвоныя карткі”, намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфэр і сябра палітрады АГП Яўген Лабановіч.
Прэтэнзіі сябраў камісіі як да першага, так і да другога былі адкрыта надуманнымі, а то і ўвогуле моцна былі падобныя на чыейсьці правакацыі. Так, Я.Лабановіча зьнялі з перадвыбарчай дыстанцыі за тое нібыта парушэньне, за якое раней быў папярэджаны. Відавочна, іншага прадлогу пазбавіцца ад яго прыдумаць ня здолелі. “Нават крымінальнаму злачынцы за адно і тое ж злачынства не выносяць два прысудыі”, -- так пракамэнтаваў рашэньне выбаркаму адвакат Лабановіч.
Раніцай таго самага дня яшчэ аднаго сябра Палітрады АГП пазбавілі статуса кандадата ў дэпутаты: у Заводзкім раёне “адстрэлілі” Сьвятлану Каралёву.
Усе пералічаныя вышэй экс-кандыдаты намерваюцца абскардзіць вынесеныя ім “прысуды” у гарвыканкаме. Аднак асаблівых ілюзіяў адносна вынікаў ня маюць, бо для іх ужо цалкам відавочна, што каманда “Белы вагонь!” зусім невыпадкова прагучала для райвыканкамаў ля самай фінішнай рысы перадвыбарчага забегу.