Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбары дэпутатаў сельскіх і месьцячковых Саветаў амаль паўсюль будуць безальтэрнатыўнымі, паведаміў сакратар Цэнтральнае камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалай Лазавік 27 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Менску.
Паводле ягоных дадзеных, сярэдні конкурс ў Саветы нізкага ўзроўню складае толькі 1,1 кандыдаты, перадае БелаПАН. Усяго такіх акругаў па рэспубліцы 17 тысячаў 409. Трошкі вышэй конкурс у Саветы гарадоў раённага падпарадкаваньня – 1,4 кандыдаты на места, абласных цэнтраў -- 1,6 і гарадоў абласнога падпрадкаваньня -- 2 кандыдаты на дэпутацкае месца. Лідзіруе, як звычайна, сталіца, дзе ў сярэднем на кожныя з 55 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуе па тры кандыдаты.
З палітычных партыяў больш за ўсё сваіх прадстаўнікоў, паводле дадзеных ЦВК, здолела зарэгістравацца Лібэральна-дэмакратычная партыя – 184. Далей ідуць Партыя камуністаў Беларуская – 173 кандыдаты, Камуністычная партыя Беларусі – 114, Аб’яднаная грамадзянская партыя -- 76, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) – 69, партыя БНФ – 50. Аднак у гэтыя дадзеныя не ўваходзяць партыйныя кандыдаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў.