Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Вацлаў Гавэл салідарны зь беларускімі журналістамі
15:39, 03/03/2003

2 сакавіка дэлегацыя чэскіх журналістаў наведала галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча, які адбывае пакараньне ў Баранавіцкай папраўчай установе адкрытага тыпу за замах на паклёп адносна кіраўніка дзяржавы. Чэскія журналісты перадалі свайму беларускаму калегу ліст ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Палітык выказвае Віктару Івашкевічу салідарнасьць “як прадстаўніку той групы людзей, якая імкнецца да дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжыму”. “Я глыбака перакананы, -- піша Вацлаў Гавэл, -- у тым, што трансфармацыя беларускага грамадзтва, разьвіцьцё эканомікі і далучэньне краіны да сям’і эўрапейскіх дзяржаваў магчымыя толькі разам з павагаю да правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў, якімі зьяўляюцца, напрыклад, незалежныя СМІ”.

 ПАЛIТЫКА 

У дэпутаты прайшло ўсяго пяць сябраў АГП
16:27, 03/03/2003

Усяго 5 сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі сталі дэпутатамі мясцовых Саветаў у выніку першага тура галасаваньня. Гэта Клімёнак Сяргей (Вялейскі раённы Савет), Мілешчанка Зінаіда (Круглянскі раённы Савет), Кекелеў Ігар (Уваравіцкі мясьцячковы Савет), Валюкевіч Яўген (Пружанскі раённы Савет), Галакціёнаў Аляксандар (Мсьціслаўльскі раённы Савет). Яшчэ 14 чалавек увайшлі ў другі тур выбараў. Астатнія кандыдаты сталіся не пры справе.

Мікола Статкевіч: Выбары беспрэцэдэнтныя па ўзроўню фальсыфікацыі
16:15, 03/03/2003

Беспрэцэдэнтнымі па ўзроўню фальсыфікацыі назвалі назіральнікі і кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) першы тур выбараў у мясцовыя Саветы. Надзвычай вялікі аб’ём датэрміновага галасаваньня, на які нават паводле афіцыйных зьвестак пагрозамі, прымусам і шантажом было загнана больш 20% усіх выбарцаў Беларусі, шмат у чым абумовіў вынікі ўчорашняга галасаваньня. У рукі назіральнікаў Воршы трапіў бюлетэнь, на якім невядомы выбарнік напісаў: “Простите, нас гонят голосовать досрочно, как под дулом пистолета”.

Аб’яднаныя сацыял-дэмакраты падтрымалі Народны марш
15:28, 03/03/2003

Выканкам Беларускай аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі на сваім апошнім паседжаньні вынес рашэньне падтрымаць Народны марш “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе ў Беларусі 12 сакавіка.

Незалежны «Вечерний Столин» закрылі на тры месяцы
15:28, 03/03/2003

Паводле загаду №29 міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага ад 26 лютага 2003 году на тры месяцы прыпынены выпуск недзяржаўнай газэты “Вечерний Столин”. Нагодаю для такога рашэньня сталі “грубыя парушэньні Закону аб друку”, гаворыцца ў загадзе.

12 сакавіка ў Празе пройдзе акцыя ў падтрымку Народнага маршу
12:59, 03/03/2003

Зьвяз беларусаў замежжа выступіў з падтрымкаю Народнага маршу “За лепшае жыцьцё”, які пройдзе ў Беларусі 12 сакавіка. “12 сакавіка ў Менску пройдзе акцыя пратэсту супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, які давёў Беларусь да галечы. Беларускі народ жыве як у адной вялікая турме – не маючы элемэнтарных свабодаў, без права на добрую працу, адпачынак, мэдыцыну, на годнае цывілізаванае жыцьцё. “Беларуская Турма” для цэлага народа ў цэнтры Эўропы”, -- гаворыцца ў заяве зьвязу. 12 сакавіка сябры арганізацыі наведаюць праскія офісы міжнародных арганізацыяў, каб распаўсюдзіць адпаведную заяву.

Лідэры партыяў назвалі выбары «недэмакратычнымі»
10:53, 03/03/2003

Апазыцыйныя палітыкі, камэнтуючы БелаПАН ход мясцовых выбараў адзначаюць, што ўмовы падрыхтоўкі і правядзеньня галасаваньня не дазваляюць назваць іх дэмакратычнымі. Тым не менш, апазыцыйныя партыі прынялі ўдзел у выбарчай кампаніі. Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па ўсёй Беларусі зарэгістраваны 201 кандыдат (да выбараў дайшло каля 120), ад Партыі БНФ -- 113 (111) чалавек, ад Партыі камуністаў Беларускай – 262 (220), ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі – 190 (186) чалавек. Асноўнымі прычынамі адсеву кандыдатаў, як сьцьвярджаюць самі прадстаўнікі партыяў, стала “неабгрунтаванае зьняцьце іх выбарчымі камісіямі, а таксама факты ўціску і застрашэньня з боку структураў улады”.

Дэпутата свайго Савету Лукашэнка так і не абраў
10:53, 03/03/2003

То факт, што ў дзень выбараў кіраўнік дзяржавы адпачывае на гарналыжным курорце за межамі краіны, лідэры апазыцыйных беларускіх партыяў расцэньваюць як “сьведчаньне таго, што мясцовыя Саветы ня маюць вялікага значэньня для цяпершняй улады”.

Замежных журналістаў на мясцовыя выбары не дапускалі
10:51, 03/03/2003

Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь адмовіла ў акрэдытацыі журналісту славацкай газэты “SME” Любаміру Гомбашу, які мусіў быў выехаць у Беларусь для асьвятленьня выбараў у мясцовыя Саветы. Пра гэтае рашэньне яму паведамілі ў пятніцу 28 студзеня ў тэлефоннай размове з прадстаўніком прэсавага цэнтру МУС РБ.

Жыхары Салігорску заклікаюць палітыкаў аб’яднацца напярэдадні Народнага маршу
10:50, 03/03/2003

Ніна Ярмалінская з Салігорску даслала на Радыё Свабода ліст, пад якім паставілі подпісы яшчэ 24 жыхары гораду. Усе яны занепакоеныя тым, якім чынам ідзе падрыхтоўка да Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Ліст жыхароў Салігорску прагучаў у перадачы “Паштовая скрынка 111”: “Ня ўсе лідэры палітычных партыяў пагадзіліся прыняць удзел у гэтым маршы. Між тым, сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне з кожным днём пагаршаецца. Нізкі заробак, мізэрныя пэнсіі, галодныя дзеці – усё гэта вядзе да выміраньня нацыі. Таму мы лічым, што справа гонару любога палітыка, які паважае сябе, любіць Беларусь і беларусаў, арганізаваць сваіх сяброў на Народны Марш і самім прыняць актыўны ўдзел у гэтай акцыі пратэсту”.

Мінабароны ЗША пацьвярджае інфармацыю " Wprost"
10:48, 03/03/2003

Міністэрства абароны ЗША плянуе перабазаваць ваенныя базы ЗША зь Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Італіі ў Польшчу, Вэнгрыю, Румынію і Баўгарыю – бліжэй да “гарачых кропак” Бліжняга і Сярэдняга Ўсходу.

Сталін і зараз больш жывы за ўсіх жывых
10:47, 03/03/2003, Мэхціеў Айдын, inoСМИ.Ru

“5 сакавіка 1953 году Крэмль аб’явіў пра сьмерць Іосіфа Сталіна. Разгубленыя савецкія людзі згубілі свайго “правадыра”. Захад аддаў належнае пераможцу нацызму”, -- так пачынаецца спэцыяльны выпуск уплывовай французскай газэты "Le Monde", цалкам прысьвечаны 50-годзьдзю з дня сьмерці Сталіна. “Пройдзе шмат гадоў, -- адзначае газэта, -- перш, чым савецкія людзі даведаюцца пра жахі масавага тэрору сталінскага пэрыяду”.

Беларусь падпісвае дамовы толькі з краінамі «трэцяга сьвету»
10:44, 03/03/2003

Беларусь у 2002 годзе падпісала 43 двухбаковыя міжнародныя міждзяржаўныя і міжурадавыя дамовы і 29 двухбаковых міжнародных дамоваў міжведамственнага характару з 28 дзяржавамі сьвету і адной міждзяржаўнай арганізацыяй (ЮНЕСКО). Як перадае карэспандэнт “Росбалту”, такія высновы ў сфэры нарматыўна-прававой базы міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі агучыў МЗС краіны.

Што гэта было?
10:43, 03/03/2003

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў прайшлі ў Беларусі 2 сакавіка. Як паведаміла Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, у агуле па рэспубліцы ў галасаваньні прынялі ўдзел 72,96 адсоткі выбарцаў. Хто-небудзь з вас, хто прачытаў гэтыя лічбы, галасаваў учора?.. Зрэшты, цяперашняй уладзе не прывыкаць “рысаваць” прыемныя для яе вынікі галасаваньня. Напярэдадні абвесьцілі, што датэрмінова ў краіне прагаласавала 20,7% выбарцаў. Гэтая лічба перакрыла нават паказьнік выбараў прэзыдэнта ў 2001-м. Тады паведамілі пра датэрміновае галасаваньне толькі 14 зь невялікім адсоткаў. Нагадаем – паводле міжнародных стандартаў выбары ўжо не лічацца свабоднымі, калі датэрміновая яўка склала больш за тры адсоткі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Урад прапануе ануляваць чэкі “Маёмасьць”
15:17, 03/03/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Польшчы пачнецца будаўніцтва шасьці радыёлякацыйных станцыяў
15:16, 03/03/2003

У Польшчы ў 2003 годзе НАТО пачне будаўніцтва шасьці радыёлякацыйных станцыяў (РЛС) далёкага дзеяньня. Гэта самая буйная інвэстыцыя НАТО ў Польшчы пасьля ўступленьня краіны ў альянс. На рэалізацыю праекту з сродкаў натаўскай Праграмы інвэстыцыяў у галіне бясьпекі выдзелена 210 млн. эўра, паведаміла ў панядзелак польская газэта “Жэч Посполіта”.

Канстытуцыйны суд пакінуў лячэньне платным
13:55, 03/03/2003

Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прыпыніў працэс па справе аб адпаведнасьці Канстытуцыі (арт.45 і інш) нарматыўных прававых актаў, датычных забесьпячэньня права грамадзянаў на ахову здароўя, уключна з бясплатным лячэньнем у дзяржустановах сыстэмы аховы здароўя.

Задушлівая стаўка
13:53, 03/03/2003, «АиФ»

Урад Беларусі ў трэці раз учыніў спробу увесьці адзіную для ўсіх галінаў пагадзінавую тарыфную стаўку (АПТС). Міністэрства працы і сацыяльнай абароны разаслала запыты ў міністэрствы, даведалася думку ФБ і іншых арганізацыяў. Большасьць выказаліся супраць увядзеньня АПТС. Гэтае пытаньне прапрацоўвалася беларускім Савмінам таксама ў 1997 і 2000 гадох.

«Белтрансгаз» гарыць сінім полымем
13:10, 03/03/2003, «Советская Белоруссия»

Вынікі праверкі “Белтрансгазу” абмеркавала калегія Камітэту дзяржкантролю. Як паведамляе прэс-цэнтар КДК, выяўленыя сур’ёзныя недахопы ў працы прадпрыемства.

Новая беларуская сыстэма СПА ня мае аналягаў у сьвеце
12:58, 03/03/2003

Новая сыстэма супрацьпаветранай абароны (СПА), над стварэньнем якой працуюць спэцыялісты беларускага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства (НВУП) “Тэтраэдр”, зьяўляецца прынцыпова новай і ня мае аналягаў у сьвеце. Пра гэта заявіў дырэктар НВУП Андрэй Вахоўскі.

Страляюць меней, крадуць болей
11:30, 03/03/2003, Вадзім Доўнар, «Белорусская газета»

Справаздача намесьніка міністра ўнутраных справаў, кіраўніка крымінальнай міліцыі Барыса Тарлецкага аб працы зробленай за мінулы год, была прысьвечаная да яго прафэсійнага сьвята. Напэўна, таму пра станоўчыя тэндэнцыі ў справе барацьбы з злачыннасьцю гаварылася значна болей, чым пра негатыўныя.

Транспартнай пракуратуры не дае спакою прафсаюз авіядыспэтчараў
11:28, 03/03/2003

Беларуская транспартная пракуратура абвінавачвае кіраўніцтва Менскага авіяцыйнага каледжу ў парушэньні прэзыдэнцкага дэкрэту аб парадку правядзеньня сходаў і мітынгаў і плянуе правесьці яго да адміністратыўнай адказнасьці. Нагодаю для гэтага стаў леташні выступ перад студэнтамі каледжу аднаго зь лідэраў Беларускага прафсаюзу авіяцыйных дыспэтчараў (БПАД).

Больш за траціну прадпрыемстваў стратныя
11:27, 03/03/2003

З 33,4 да 34,9 адсоткаў павялічылася ў 2002 годзе доля стратных прадпрыемстваў Беларусі. На 1 студзеня сёлетняга году такіх прадпрыемстваў было 4082. Сума стратаў склала 511,9 млрд рублёў, у тым ліку ў прамысловасьці - 214,2 млрд, сельскай гаспадарцы - 160,5 млрд, гандлі і грамадзкім харчаваньні - 33,2 млрд, жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 31,7 млрд, на транспарце - 29,7 млрд, паведамляе БелАПАН.

З увядзеньнем Польшчай візаў у Берасьці вырасьце злачыннасьць
11:25, 03/03/2003

З увядзеньнем польскім бокам візавага рэжыму ў Берасьцейскай вобласьці можа вырасьці ўзровень злачыннасьці. Такі прагноз зрабіў кіраўнік УУС Берасьцейскага аблвыканкаму палкоўнік міліцыі Ўладзімер Шафарэнка. Паводле вынікаў 2002 году тэмпы росту злачыннасьці ў рэгіёне самыя высокія ў краіне. За апошнія тры гады доля непрацоўных асобаў, якія ўчынілі злачынствы, павялічылася з 40 да 60 адсоткаў. Паводле інфармацыі УУС, сёньня больш за 17 адсоткаў жыхароў Берасьцейшчыны ня маюць легальных крыніцаў даходаў. З увядзеньнем польскім бокам візаў для грамадзянаў Беларусі павялічыцца колькасьць асобаў, якія пазбавяцца нелегальных крыніцаў даходаў, абумоўленых разьмяшчэньнем вобласці.

У Туркмэніі правілы ўезду і выезду з краіны сталі больш жорсткімі
11:23, 03/03/2003

Новыя ўмовы для ўезду і знаходжаньня ў Туркмэніі ўведзеныя з 1 сакавіка рашэньнем прэзыдэнта Сапармурата Ніязава. Зараз дакумэнты на атрыманьне візаў для ўезду ў краіну з дыппрадстаўніцтваў Туркмэніі за мяжой і консульскага кіраваньня МЗС будуць накіроўвацца ў адмысловую камісію па кантролі за выдачай візаў, якая праводзіць іх праверку і прымае рашэньне аб выдачы або адмове.

Канстытуцыйны суд разгледзіць законнасьць платных мэдычных паслугаў
11:22, 03/03/2003

Канстытуцыйны суд Беларусі 3 сакавіка разгледзіць на адкрытым паседжаньні пытаньне, зьвязанае з паслугамі насельніцтву ў дзяржаўных установах па ахове здароўя. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэсавай службы Канстытуцыйнага суда Людміла Мурашка, суд прааналізуе сьцьверджаньні Закону Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”, а таксама сьцьверджаньне ўраду ад 27 жніўня 1996 году “Аб платных відах мэдычнае дапамогі і паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя”. Нагадаем, што вытворчасць паводле дадзенай справы была распачатая па прапанове дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў сувязі з шматлікімі зваротамі грамадзянаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: