Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белтрансгаз» гарыць сінім полымем
13:10, 03/03/2003, «Советская Белоруссия»

Вынікі праверкі “Белтрансгазу” абмеркавала калегія Камітэту дзяржкантролю. Як паведамляе прэс-цэнтар КДК, выяўленыя сур’ёзныя недахопы ў працы прадпрыемства.

Перабоі з пастаўкамі газу, непразрыстасьць разьлікаў за паліва, завышэньне прыбытку, блытаніна ва ўзаемных забавязках з расейскімі партнэрамі – такія асноўныя памылкі зафіксаваныя кантралёрамі. Між тым, як падкрэсьліў на паседжаньні калегіі старшыня Камітэту дзяржкантролю А.Тозік, ад эфэктоўнасьці дзейнасьці “Белтрансгазу” шмат у чым залежыць эканамічная бясьпека краіны.

Комплексны аналіз паказаў, што падвышэньне тарыфаў на прыродны газ, што выклікае такое раздражненьне ў спажыўца, адбываецца ня толькі па аб’ектыўных прычынах. Да росту затрымак прыводзіць нерацыянальнае выдаткаваньне сродкаў пры закупках энэрганосьбітаў і ягоным транзыце, пры ажыцьцяўленьні вэксельных разьлікаў, правядзеньні будаўнічых прац і закупках таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў.

Прапановы КДК па зьмяншэньні выдаткаў галіны і зьніжэньні тарыфаў на прыродны газ рыхтуюцца да адпраўкі ў Міністэрства энэргетыкі і ўрад.

Шмат выдаткаў нясе сыстэма падрыхтоўкі кадраў у прафэсійна-тэхнічных вучэльнях. Маштабы навучаньня спэцыялістаў не адпавядаюць патрэбам рынку працы: штогод незапатрабаванымі застаюцца каля 10 тысячаў выпускнікоў вучэльняў (каля 20 адсоткаў ад агульнай колькасьці). На дапамогу па беспрацоўю і перападрыхтоўку “лішніх" дзяржава выдаткуе больш за 60 мільёнаў рублёў штомесяц.

112 работнікў адукацыйнай падгаліны прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці, 142 -- да дысцыплінарнай (у тым ліку 3 зьнятыя з пасадаў), распачата 7 крымінальных справаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: