Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Статкевіч: Выбары беспрэцэдэнтныя па ўзроўню фальсыфікацыі
16:15, 03/03/2003

Беспрэцэдэнтнымі па ўзроўню фальсыфікацыі назвалі назіральнікі і кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) першы тур выбараў у мясцовыя Саветы. Надзвычай вялікі аб’ём датэрміновага галасаваньня, на які нават паводле афіцыйных зьвестак пагрозамі, прымусам і шантажом было загнана больш 20% усіх выбарцаў Беларусі, шмат у чым абумовіў вынікі ўчорашняга галасаваньня. У рукі назіральнікаў Воршы трапіў бюлетэнь, на якім невядомы выбарнік напісаў: “Простите, нас гонят голосовать досрочно, как под дулом пистолета”.

“Як і чакалася, дваццаць, трыццаць, а па асобных участках і пяцьдзесят адсоткаў тых, хто прагаласаваў датэрмінова, абярнуліся чыстай форай для кандыдатаў ад улады. Пры пяцідзесяціадсоткавай яўцы на выбарчыя ўчасткі кандыдат ад улады атрымоўваў, як мінімум, 40% форы, бо амаль усе ці цалкам усе бюлетэні папярэдняга галасаваньня чамусьці аказаліся на карысьць кандыдатаў ад улады. Назіральнікаў не дапускалі да назіраньня за падлікам галасоў. Асабліва ярка гэтая тэндэнцыя праявілася ў Менску, дзе часам справа даходзіць да бойкі. Іншы раз стваралася ўражаньне, што камісія нават ня лічыць галасы, а толькі робіць выгляд, што яна гэта робіць, перадаючы ад аднаго сябра камісіі да другога ў поўнай цішыні нейкія таямнічыя цыдулкі. У Бараўлянах была ўзбуджана адміністратыўная справа супраць сацыял-дэмакрата, сябра Менскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі за ... спробу прысутнічаць пры падліку галасоў у мясцовым шпіталі”, - гаворыцца ў заяве старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколы Статкевіча.

У выніку, як паведаміў Статкевіч, сем кандыдатаў ад БСДП (НГ) у Менску апынуліся на другім месцы і атрымалі, паводле афіцыйных зьвестках, да 35% галасоў. Ва ўсіх гэтых акругах, незалежна ад колькасьці кандыдатаў, ужо ў першым туры “перамог” кандыдат ад улады. Крыху іншай была сытуацыя ў правінцыі, дзе дзякуючы меншым памерам акругаў, сацыял-дэмакратам удалося больш эфэктыўна супрацьстаяць фальсыфікацыям. У выніку ў невялікіх раённых і сельскіх Саветах 11 сацыял-дэмакратаў перамаглі ўжо ў першым туры і сталі дэпутатамі. Дэпутатамі раённых Саветаў сталі: Ірына Вештард (Смаргонь), Валянціна Кудлацкая (Верхнядзьвінск), Віктар Крываль (Узда) і Уладзімер Мішура (Дзяржынск). Яшчэ сем сацыял-дэмакратаў зрабіліся дэпутатамі сельскіх Саветаў у Баранавіцкім, Верхнядзьвінскім, Глыбоцкім, Дзяржынскім, Пухавіцкім раёнах. 22 сацыял-дэмакраты, нягледзячы на звышфальсыфікацыі, выйшлі ў другі тур галасаваньня ў абласныя і гарадскія Саветы ў буйных гарадох – Берасьці, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Воршы, Бабруйску, а таксама ў Барані. У Горадні сацыял-дэмакраты сарвалі выбары ў двух гарадзкіх і адной абласной акрузе, каб дамагчыся паўторных выбараў з удзелам кандыдатаў ад БСДП (НГ), бо сярод кандыдатаў у Горадні не аказалася ніводнага сацыял-дэмакрата. Зафіксавана больш за пятнаццаць выпадкаў, калі ўлады самі зрывалі выбары, каб не дапусьціць перамогі лідыруючых сацыял-дэмакратычных кандыдатаў. Найбольш такіх акругаў аказалася ў Воршы, Барані і Жодзіна.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: