Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл салідарны зь беларускімі журналістамі
15:39, 03/03/2003

2 сакавіка дэлегацыя чэскіх журналістаў наведала галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча, які адбывае пакараньне ў Баранавіцкай папраўчай установе адкрытага тыпу за замах на паклёп адносна кіраўніка дзяржавы. Чэскія журналісты перадалі свайму беларускаму калегу ліст ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Палітык выказвае Віктару Івашкевічу салідарнасьць “як прадстаўніку той групы людзей, якая імкнецца да дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжыму”. “Я глыбака перакананы, -- піша Вацлаў Гавэл, -- у тым, што трансфармацыя беларускага грамадзтва, разьвіцьцё эканомікі і далучэньне краіны да сям’і эўрапейскіх дзяржаваў магчымыя толькі разам з павагаю да правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў, якімі зьяўляюцца, напрыклад, незалежныя СМІ”.

Як паведаміў журналіст Ян Урбан, які ачольвае чэскую дэлегацыю, напярэддні, 1 сакавіка, такія самыя лісты былі дастаўленыя ў Асіповічы і Жлобін, дзе адбываюць пакараньне яшчэ два беларускія журналісты, асуджаныя за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, -- Мікалай Маркевіч і Павал Мажэйка.

Паводле Віктара Івашкевіча, такія візыты салідарнасьці для яго -- ня рэдкасьць. У Баранавічах яго ўжо наведалі нямецкія, расейскія, польскія і швэдзкія журналісты. Аднак ліст ад палітыка такога высокага ўзроўню як Вацлаў Гавэл Івашкевіч атрымаў упершыню і, паводле ягоных словаў, ён вельмі ўдзячны за гэтую падтрымку.

Ліст, які Гавэл падпісаў яшчэ на пасадзе прэзыдэнта Чэхіі, асуджаным перадалі 1 сакавіка рэдактар чэскага радыё Ян Урбан і прадстаўнікі чэскай тэлевізіі. Разам зь імі асуджаных наведаў часовы даверчы ў справах Чэхіі ў Беларусі Алеш Фойцік.

Прадстаўнікі чэскіх СМІ плянуюць стварыць фільм пра свабоду слова ў Беларусі, для чаго ўжо адзьнялі частку матэрыялу ў Горадні, дзе выходзіла закрытая ўладамі газэта “Пагоня”.

“Я вельмі ўсхваляваны і ўдзячны Вацлаву Гавэлу за падтрымку, -- адзначыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН М.Маркевіч. – Прыемна бачыць, што пра нас памятаюць нават за мяжой. Хаця ў Менску шмат людзей, падаецца, проста забылі, што ў Беларусі ёсьць журналісты асуджаныя за сваю дзейнасьць”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: