Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аб’яднаныя сацыял-дэмакраты падтрымалі Народны марш 15:28, 03/03/2003
Выканкам Беларускай аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі на сваім апошнім паседжаньні вынес рашэньне падтрымаць Народны марш “За лепшае жыцьцё!”, які пройдзе ў Беларусі 12 сакавіка.
“Пагаршэньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, зьняцьце сацыяльных ільготаў, рост коштаў, зьніжэньне рэальнага заробку, агульнае зьбядненьне насельніцтва -- усё гэта стала прычынай нашай падтрымкі Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”, -- заявіў у інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі намесьнік старшыні Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Кароль. Акрамя таго, паводле Караля, акцыя блізкая па духу сацыял-дэмакратам, бо яна пройдзе пад сацыяльнымі лёзунгамі і арганізуе дэмакратычныя сілы ў барацьбе за дэмакратычныя пераўтварэньні.
Выканкам Беларускай аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі падтрымаў Народны марш і выказаў надзею, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і надалей будуць ладзіць такія акцыі.