Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы пачнецца будаўніцтва шасьці радыёлякацыйных станцыяў 15:16, 03/03/2003
У Польшчы ў 2003 годзе НАТО пачне будаўніцтва шасьці радыёлякацыйных станцыяў (РЛС) далёкага дзеяньня. Гэта самая буйная інвэстыцыя НАТО ў Польшчы пасьля ўступленьня краіны ў альянс. На рэалізацыю праекту з сродкаў натаўскай Праграмы інвэстыцыяў у галіне бясьпекі выдзелена 210 млн. эўра, паведаміла ў панядзелак польская газэта “Жэч Посполіта”.
Тры РЛС з дзеяньнем на 440 км паставіць італьянская фірма “Марконі”, столькі сама РЛС замоўленыя ў варшаўскага Інстытута тэлекамунікацыйнай прамысловасьці.
Чатары з шасьці РЛС будуць рзьмешчаныя ў непасрэднай блізкасьці ад усходняй і паўночна-усходняй мяжы Польшчы з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінаю.
НАТО таксама выдае дадаткова 120 млн. эўра на будаўніцтва ў Польшчы шасьці пунктаў кантролю паветранай прасторы двайнога прызначэньня.
Паводле газэты, інфармацыя з новых РЛС і пунктаў кантролю будзе выкарыстоўвацца адначасова нацыянальнай і інтэграванай сыстэмаю кантролю паветранай прасторы НАТО. Пасьля завяршэньня будаўніцтва гэтай сыстэмы, абслугоўваць і фінансаваць яе будзе мінабароны Польшчы.
НАТО таксама плянуе фінансаваць на тэрыторыі Польшчы мадэрнізацыю некалькіх аэрадромаў, ваенна-марскіх базаў і складаў ГСМ.