Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жыхары Салігорску заклікаюць палітыкаў аб’яднацца напярэдадні Народнага маршу 10:50, 03/03/2003
Ніна Ярмалінская з Салігорску даслала на Радыё Свабода ліст, пад якім паставілі подпісы яшчэ 24 жыхары гораду. Усе яны занепакоеныя тым, якім чынам ідзе падрыхтоўка да Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”. Ліст жыхароў Салігорску прагучаў у перадачы “Паштовая скрынка 111”: “Ня ўсе лідэры палітычных партыяў пагадзіліся прыняць удзел у гэтым маршы. Між тым, сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне з кожным днём пагаршаецца. Нізкі заробак, мізэрныя пэнсіі, галодныя дзеці – усё гэта вядзе да выміраньня нацыі. Таму мы лічым, што справа гонару любога палітыка, які паважае сябе, любіць Беларусь і беларусаў, арганізаваць сваіх сяброў на Народны Марш і самім прыняць актыўны ўдзел у гэтай акцыі пратэсту”.