Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Незалежны «Вечерний Столин» закрылі на тры месяцы 15:28, 03/03/2003
Паводле загаду №29 міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага ад 26 лютага 2003 году на тры месяцы прыпынены выпуск недзяржаўнай газэты “Вечерний Столин”. Нагодаю для такога рашэньня сталі “грубыя парушэньні Закону аб друку”, гаворыцца ў загадзе.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, яны выказаліся ў зьмене тэматыкі газэты з вытворча-практычнай на масава-палітычнае выданьне без зьменаў у вызначаныя тэрміны адпаведных зьменаў у пасьведчаньне аб рэгістрацыі газэты. Акрамя таго падставаю для прыпыненьня выхаду газэты сталі дзьве публікацыі: артыкул “У знак пратэсту”, які, як гаворыцца ў афіцыйным дакумэнце, ставіў за мэту “распальваньне сацыяльнай нецярпімасьці і замахваўся на гонар і годнасьць грамадзянаў”, і артыкул “У Столінскім раёне няма мафіі! У нас – вэртыкаль”, у якім без пісьмовага дазволу сьледзтва зьмяшчаліся незавершаныя вытворчасьцю матэрыялы.
Як стала вядома БелаПАН, старшыня Столінскага райвыканкаму Ўладзімер Пашкевіч падаў на газэту зыск аб абароне гонару і годнасьці. Ён патрабуе абвергнуць некаторыя апублікаваныя ў вышэйназваных матэрыялах зьвесткі, а таксама кампэнсаваць урон у памеры 4 млн. рублёў.