Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Больш за траціну прадпрыемстваў стратныя
11:27, 03/03/2003

З 33,4 да 34,9 адсоткаў павялічылася ў 2002 годзе доля стратных прадпрыемстваў Беларусі. На 1 студзеня сёлетняга году такіх прадпрыемстваў было 4082. Сума стратаў склала 511,9 млрд рублёў, у тым ліку ў прамысловасьці - 214,2 млрд, сельскай гаспадарцы - 160,5 млрд, гандлі і грамадзкім харчаваньні - 33,2 млрд, жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 31,7 млрд, на транспарце - 29,7 млрд, паведамляе БелАПАН.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў зафіксаваная ў Магілёўскай вобласьці - 48,4%, далей ідуць Віцебская вобласьць - 47,5%, Гомельская - 42,8%, Менская - 39,3%, Берасьцейская - 30,9%, Гарадзенская - 27,9% і Менск - 11,3%. Доля стратных прадпрыемстваў у прамысловасьці павялічылася з 28,7 да 32,9 адсоткаў, у будаўніцтве - з 18 да 21,1, у гандлі і грамадзкім харчаваньні - з 25,8 да 29,6, у сфэры сувязі - з 21,1 да 62,6 адсоткі (у 2,97 разы). На транспарце (уключна трубаводны) гэты паказьнік
зьменшыўся з 33,3 да 22,7 адсоткі, у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - з 30,4 да 29,8, у сфэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту - з 25,9 да 23,6.

У той самы час рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі (прац, паслуг) павялічылася з 7,8 адсоткі ў 2001 годзе да 8,7 адсоткаў у 2002 годзе. У будаўніцтве рэнтабельнасьць павялічылася з 8,3 да 8,7 адсоткаў, у гандлі і грамадзкім харчаваньні - з 5,2 да 6,5, у сфэры сувязі - з 12,3 да 17,7, на транспарце - з 15 да 16,9, у сфэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту - з 6,1 да 6,6. У прамысловасьці ўзровень рэнтабельнасьці зьнізіўся з 10,9 да 10,5 адсоткі. Стратнасьць жыльлёва-камунальнай гаспадаркі скарацілася з 9 да 7,8 адсоткаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: