Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Туркмэніі правілы ўезду і выезду з краіны сталі больш жорсткімі 11:23, 03/03/2003
Новыя ўмовы для ўезду і знаходжаньня ў Туркмэніі ўведзеныя з 1 сакавіка рашэньнем прэзыдэнта Сапармурата Ніязава. Зараз дакумэнты на атрыманьне візаў для ўезду ў краіну з дыппрадстаўніцтваў Туркмэніі за мяжой і консульскага кіраваньня МЗС будуць накіроўвацца ў адмысловую камісію па кантролі за выдачай візаў, якая праводзіць іх праверку і прымае рашэньне аб выдачы або адмове.
Камісію ачоліў віцэ-прэм’ер, міністар замежных справаў Рашыд Мярэдаў.
З 1 сакавіка ўводзяцца міграцыйныя лісты, якія замежныя грамадзяне будуць запаўняць ў пунктах пераходу мяжы.
Пасьля атрыманьня візы замежныя грамадзяне пры перасячэньні мяжы Туркмэніі будуць аплочваць адмысловы рэгістрацыйны збор (10 даляраў) і атрымоўваць дакумэнт на дазвол знаходзіцца на тэрыторыі краіны. Пасьля выезду ён будзе вяртацца да прадстаўніка новай службы.
З 1 сакавіка таксама ўводзяцца выязныя візы і новыя правілы па перасячэньні дзяржаўнай мяжы грамадзянамі Туркмэніі, паведамляе “Интерфакс”.