Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Асуджэньне журналістаў да прымусовай працы абсурднае”, -- заявіла дэпутат Парлямэнту Швэцыі ад лібэральнай фракцыі Сіцылія Вігстрэм пасьля яе пяцідзённага візыту ў Беларусь. Вігстрэм, якая прадстаўляе Швэцыю ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, а таксама зьяўляецца чальцом Камітэту па правох чалавека і дэмакратыі Асамблеі, сустрэлася 1 сакавіка з рэдактарам газэты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам, які адбывае ў Баранавічах пакараньне ў выглядзе двух гадоў абмежаваньня волі за паклёп адносна прэзыдэнта.
2 сакавіка ў Рэспубліці Беларусь праходзілі выбары ў органы мясцовай улады, і некаторыя наіўныя расейскія заканадаўцы вырашылі, што здолеюць паўдзельнічаць у гэтым важным працэсе ў якасьці назіральнікаў. Але яны вельмі памыліліся. На запыт дэпутата Дзяржаўнай думы Вадзіма Бондара ў беларускі Цэнтрвыбаркам прыйшла адмова. Высьветлілася, што брацкая дзяржава не плянуе запрашаць назіральнікаў, галоўным чынам таму, што не жадае ісьці насуперак “звыклай міжнароднай практыке”, якая прадугледжвае “назіраньне за мясцовымі выбарамі ...у выключных выпадках, пры наяўнасьці ў краіне ...надзвычайных абставінаў”. У той час як у Беларусі “існуе спакойная і стабільная сацыяльна-палітычная абстаноўка. Цалкам адсутнічае якая-небудзь расавая, рэлігійная ці нацыянальная варожасьць, паважаюцца і захоўваюцца правы нацыянальных меншасьцяў”. Натуральна, пытаньня аб правах меншасьцяў палітычных у адказе зь Менску вельмі ўмела пазьбеглі.
Амбасада Польшчы ў Беларусі абвергла распаўсюджаную беларускімі СМІ інфармацыю пра тое, што першы сакратар амбасады Марэк Буцько у нецьвярозым стане ўначы з 1 на 2 сакавіка кіраваў аўтамабілем у Менску. Паведамлялася, у прыватнасьці, што дыплямат справакаваў некалькі небясьпечных сытуацыяў, і толькі ўмяшальніцтва ДАІ ўратавала яго ад дарожнага здарэньня.
У Гаване завяршылася чацьвёртае паседжаньне беларуска-кубінскай сумеснай камсіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у ліку іншых пытаньняў бакі разгледзілі ход падрыхтоўкі візыту міністра замежных справаў Кубы ў Менск.
У нумары французскае газэты "Le Monde" за 4 сакавіка апублікаваны артыкул пад назвай “Садам павінен сысьці: добраахвотна ці пад націскам”. Аўтары публікацыі – вядомыя грамадзкія дзеячы Францыі: пісьменьнік Паскаль Брукнэр, філёзаф Андрэ Глюксман і кінэматаграфіст Рамэн Гупіль. Іх думка гучыць дысанансам афіцыйнай пазыцыі кіраўніцтва Францыі, якое выступае супраць зьвяржэньня Садама Гусэйна.
У артыкуле, у прыватнасьці, адзначаецца: “ У 1991 годзе мы заклікалі дэмакратычныя краіны ўсімі сродкамі спыніць -- у выпадку неабходнасьці і ваеннымі – масавае зьнішчэньне і этнічныя чысткі, што праводзіліся тады Слабаданам Мілошавічам у Харватыі. У той пэрыяд штабы, экспэрты і ўрады розных краінаў і большая частка палітычных лідэраў, рэзка пярэчылі.
“Калі мне тэлефанавалі людзі, абураныя тым, што мяне зьнялі з выбараў, я раіў ім удзельнічаць 12 сакавіка ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!” і такім чынам выказаць свой пратэст таму, што адбываецца. У Маршы буду ўдзельнічаць я, мая сям’я і каманда, якая са мной працавала ў час выбараў”, -- заявіў у інтэрвію прэсаваму цэнру Хартыі адзін зь лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Лабановіч. Палітык балятаваўся ў дэпутаты Менгарсавету, аднак у час датэрміновага галасаваньня, літаральна напярэдадні афіцыйнай даты выбараў быў пазбаўлены магчымасьці змагацца за месца ў горсавеце. Як сьведчылі апытаньні насельніцтва акругі, Яўген Лабановіч меў значную перавагу перад кандыдатамі ад улады.
Мэр Багдаду Аднан Абэд Хамэд прыбыў напярэдадні вечарам у Менск. У аэрапорце ён падкрэсьліў, што візыт у Беларусь зьдзяйсьняецца па загадзе Садама Гусэйна. Паводле Хамэда, “гэта дэманструе павагу ірацкага лідэра да беларускага народа. Мэр адзначыў, што грамадзяне Беларусі -- сяброўскі настроеныя да Іраку і падтрымліваюць Багдад “у цяжкім становішчы неабвешчанай вайны”.
12 сакавіка ў рамках Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!” адбудзецца акцыя ў Магілёве. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі, якая прайшла ў Магілёве 4 сакавіка, аб’явілі прадстаўнікі руху ЗУБР, АГП, партыі БСДГ, Свабоднага прафсаюзу Беларускага і РАА “Прыватная ўласнасьць”. Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў заявілі журналістам, што акцыя выкліканая агалечаньнем беларусаў, ростам коштаў на асноўныя тавары і паслугі, рэзкім падвышэньнем квартплаты. Пройдзе акцыя пад сацыяльнымі лёзунгамі.
Галоўнаму рэдактару закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” Міколу Маркевічу зьмянілі меру пакараньня. Зараз Мікола Маркевіч застаўшыся тэрмін пакараньня будзе працаваць па месцу жыхарства ў Горадні, і сплочваць 15 адсоткаў заробку на карысьць дзяржавы. Як паведаміў рэдактар “Пагоні” ў інтэрвію Радыё Рацыя, ён пакуль ня ведае, чым будзе займацца ў Горадні. Але, калі будзе магчыма, будзе працягваць працаваць журналістам. Нагадаем, што Мікола Маркевіч быў асуджаны на паўтара года абмежаваньня волі нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Ягонага калегу, журналіста “Пагоні” Паўла Мажэйку за тое самае асудзілі на год абмежаваньня волі. Мажэйка адбывае пакараньне ў Жлобіне Гомельскай вобласьці.
6 сакавіка, у чацьвер, а 14.00 у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца слуханьне паводле касацыйнай скаргі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на незаконнае вынясеньне афіцыйнага папярэджаньня з боку беларускага КДБ.
Мінгандаль ЗША прызнаў пастаўшчыкоў мачавіны зь Беларусі і Ўкраіны віноўнымі ў дэмпінгу сваёй прадукцыі на амэрыканскім рынку і пагражае ім карацельнымі пошлінамі.
У Беларусі могуць увесьці абмежаваньні на ўвоз замежнага пральнага парашку. Або прымяніць іншыя меры, накшталт мытных пошлінаў, якія робяць імпарт гэтага тавару нявыгадным, а то і бессэнсоўным. Гэта няважна – галоўнае, што ва ўрадзе сур’ёзна задумаліся пра абарону ўнутранага рынку. У што выльлюцца гэтыя клопаты ў першую чаргу для спажыўца, які часьцей за ўсё карыстаецца замежнымі мыйнымі сродкамі, а айчынныя прынцыпова не набывае з-за невысокай якасьці?
У студзені кошты на камунальныя паслугі падвысіліся прыкладна на 33%. За аднапакаёвую кватэру, у якой прапісаныя 3 чалавекі, напрыклад, прыйшоў рахунак на суму 37948 рублі. Беларускім сем’ям усё цяжэй аплочваць рахункі. Карэспандэнт “БДГ” паспрабавала даведацца, ці павялічылася ў гэтай сувязі колькасьць неплацельшчыкаў і якія да іх прымаюцца меры.
Сярэднестатыстычны кватэразьёмшчык у адчаі: яму даводзіцца плаціць за паслугі ЖКГ і за бамжа-гультая, і за “заможнага жмота”, і нават за імідж гораду. У берасьцейскі карпункт “СБ” прыйшоў рабочы мясцовага заводу “Цветатрон” Георгі Мікалаевіч Ахрыменка. Паказаў два дакумэнты: разьліковы ліст з заробкам за студзень і рахунак за камунальныя паслугі за гэты месяц. У першым стаіць лічба 67.495, у другім – 67.890. Атрымоўваецца, што плата за двухпакаёвую кватэру , у якой жыве ягоная сям’я, пераўзышла даход рабочага на 405 рублёў. Вось і пытаецца Георгі Мікалаевіч: “Дзе справядлівасьць?”
Дзёньнік незнаёмкі 10:56, 05/03/2003, Людміла Гразнова, каардынатар Хартыі’97 па правох чалавека
Аднойчы ў халодны лютаўскі дзень давялося ехаць электрычкай. У золкім вагоне было мала людзей. Насупраць мяне сядзела жанчына гадоў сарака, зябка хуталася і штосьці пісала. Час ад часу падымала вочы, але ўвагі ні на што не адцягвала, каб не згубіць думку. Раптам яна пачала хутка зьбірацца і пабегла да выхаду. Калі дзьверы электрычкі зачыніліся, я ўбачыла на падлозе сшытак, які яна, сьпяшаючыся, згубіла. Гэта быў дзёньнік незнаёмкі. Вось ейныя развагі пра асабістае і грамадзкае.
Пазачарговы сход акцыянэраў ААТ “Крыніца”, што адбыўся ў пятніцу, ухваліў прапановы па вываду буйнейшага прадпрыемства рэспублікі з крызы. У той самы дзень у Гаспадарчым судзе гораду Менску пад старшынствам судзьдзі Аляксандра Брагіна адбыліся слуханьні, на якіх разглядаліся прэтэнзіі ААТ “Пивоваренная компания “Балтика” да ААТ “Крыніца”. Супадзеньне гэтых двух падзеяў больш чым сымбалічнае. Яно сьведчыць пра тое, пра што ўсе даўно ведалі, але не выказвалі ўслых: канчатковы развод “Крыніцы” і “Балтики”.
Самым бясьпечным горадам у сьвеце зьяўляецца Люксамбург – 133,5 балы, на другім месцы знаходзяцца сталіца Фінляндыі Гэльсынкі, Сынгапур і яшчэ тры швайцарскія гарады -- Цурых, Жэнева і Бэрн. Усе яны атрымалі 126,5 балаў. Гэтыя дадзеныя агучыла лёнданская кампанія сацыялягічных дасьледваньняў “Mercer Human Resources Councelling”, якая складае штогадовы сьпіс рэйтынгаў 215 гарадоў.
Урад Беларусі прыдумаў, як разьвіваць рэспубліканскую броварную прамысловасьць на замежныя грошы, не губляючы кантролю над ёй. Уздымаць сэктар вырашана за кошт крэдытаў замежнага “Приорбанка”, а не за кошт продажу заводаў расейскім “Балтике”, “Очаково” і “Пивоварням Ивана Таранова”. У банку, які належыць Raiffeisenbank і ЕБРР, рашэньнем Менску зьдзіўленыя. Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі бровараў, летась у Беларусі было выпіта каля 40 млн. дэкалітраў, каля 80% паставак імпартавана галоўным чынам з Расеі. Вытворчасьць піва ў Беларусі скарачаецца штогод прыкладна на траціну.