Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоль Лябедзька зноў судзіцца з КДБ 10:43, 05/03/2003, Прэс-служба АГП
6 сакавіка, у чацьвер, а 14.00 у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца слуханьне паводле касацыйнай скаргі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на незаконнае вынясеньне афіцыйнага папярэджаньня з боку беларускага КДБ.
Нагадаем, што 23 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў неабгрунтаванымм зыск лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ў КДБ Беларусі. Палітык патрабаваў прызнаць неабгрунтаваным афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае яму КДБ 5 лістапада 2002 году. У ім адзначалася, што Лябедзька меў канфідэнцыйныя кантакты “...з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведнікамі ці падазраванымі ў датычнасьці да замежных спэцслужбаў”, а таксама гаварылася аб наяўнасьці дадзеных аб яго “...фінансавай залежнасьці ад заходніх фундатараў”. Гэта, як сьцьвярджалася ў дакумэнце, сьведчыць аб магчымых спробах уцягваньня Лябедзькі ў супрацьпраўную дзейнасьць, і надалей можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага арт.356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Палітык назваў разьбіральніцтва “не судом, а інквізыцыяй”. На думку лідэра АГП, ягоная скарга “не разглядалася па сутнасьці”. “Суду не было прад’яўлена ніводнага доказа маёй магчымай здрады дзяржаве, які мог бы стаць падставаю для вынясеньня папярэджаньня”, -- сказаў ён. Суд, як лічыць Лябедзька, прымаў рашэньне не самастойна, а “па загаду з вышэйшых інстанцыяў”.